Завяршаецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія»

Міністэрства інфармацыі  запрашае пісьменнікаў – аўтараў літаратурных твораў, якія выдадзены ў 2023 годзе, прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія». 

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
«Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі»; 
«Лепшы твор прозы»;
«Лепшы твор драматургіі»;
«Лепшы твор публіцыстыкі»;
«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»;
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»;
«Лепшы дэбют».

Згодна з пунктам 12 Палажэння аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія», заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *