Анонс сакавіцкага нумара «Бярозкі»
Вітанкі, даражэнькія! У вас канікулы — час прыгод, адпачынку і бязмернай радасці. І я прапаную правесці апошнія дні без школы яшчэ цікавей — разам з інтэлектуальным часопісам для падлеткаў «Бярозка».
У новым выпуску працягваем разбірацца ў прафесіях. Ці марылі вы калісьці стаць акцёрам? Мы разабраліся, куды трэба паступаць, якія вас чакаюць унутраныя экзамены і іншыя складанасці на шляху да мэты!
Рубрыка «Кнігавулей» — аналізуем сучасны празаічны зборнік «Цені дзікага палявання».
Як недасып уплывае на наша здароўе і як ужо перамагчы гэтую шкодную звычку? Папрасілі адказаць псіхолага.
Даўно хацелі стаць фатографам? Не адкладвайце на доўгі час — чытайце артыкул: «Шэдэўр на тэлефон: 7 лайфхакаў ад дасведчанага фатографа».
Абавязкова да прагляду: фільм «Горад майстроў». Чаму? Чытайце аналітычны артыкул у часопісе!
Існуе паданне, што падчас свят на Зямлі сыходзяцца тры светы: багоў, людзей і памерлых. Прайсці праз іх цяжка і магчыма нават не ўсім. Але сярод беларускіх багоў быў той, хто мог вольна вандраваць паміж імі — таямнічы беларускі бог на старонках Бярозкі.
BTS: як карэйскі гурт захапіў свет? Разбіраемся ў сакавіцкім нумары.
А яшчэ глядзіце фотарэпартаж з ХХХІ Мінскай міжнароднай выставы, чытайце пазнавальную казку «Тонкі лёд» ад Андрося Чабарка і парады пачатковым паэтам ад Рагнеда Малахоўскага.
Прыемнага Вам чытання!
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны