Калі беларускамоўная кніга — лепшы суперсябр 

Рубрыка «Падзея»  


Прывітанне! Я Шубуршун, герой кнігі Алеся Карлюкевіча «Прыгоды Шубуршуна», а зараз яшчэ і герой квэст-гульні «У пошуках суперсябра К.».  Квэст прыдумала і распрацавала пісьменніца Валянціна Драбышэўская. Яна ж і вядучая квэста — Фея Слова. Героі квэста — гэта героі кніг сучасных беларускіх аўтараў: Сабака Мэлі, ролю якой выконвае Варвара Сушкова, з твора Таццяны Дашкевіч. Павучок Славік, у якога ўвасобіўся Раман Сяміжон, з кнігі Алены Стэльмах. А бабуля Рамана, Таццяна, выковае ў квэсце ролю хітрай Лукаўі. Вясёлая Вяснушка, якую грае Анастасія Салушчава, — гераіня твораў Валянціны Драбышэўскай. А разумны дамавік Сеня з кнігі Марыны Петрашкевіч прадстаўлены ў квэсце Іванам Сушковым. Яшчэ ў змесце квэста — творы Міхася Пазнякова, Міколы Чарняўскага, Генадзя Аўласенкі, Уладзіміра Мазго, Жанны Міўс, Наталлі Ігнаценка, Вікторыі Карась.   

Мы з сябрамі, героямі квэста, любім падарожнічаць па Беларусі, бо ў нашай краіне можна сустрэць шмат цудаў і дзівосаў. А якая ў нас прыгожая прырода! Захапленне! А якія ў нас разумныя і таленавітыя дзеці! У гэтым мы ўпэўніліся, калі пабывалі з квэстам у гімназіі горада Ліды і дзіцячым садку № 579 г. Мінска, выступілі на XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.  Кемлівыя вучні і выхаванцы не толькі дружна прайшлі ўсе этапы квэста, але і справіліся з перашкодамі злой Лукаўі, якая адняла ў мяне і маіх сяброў памяць і волю. Вядзьмарка разлучыла нас з суперсябрам К. — кнігай, бо менавіта кніга робіць нас разумнымі, вучыць думаць, выхоўвае нас. У выніку гульні не толькі мы, літаратурныя героі, знайшлі свайго суперсябра, але і кожны ўдзельнік квэста змог здабыць мудрага, цікавага сябра — добрую кнігу ад выдавецтва «Звязда» —  і праспяваць песню пра кнігі «Лепшыя сябры». 

Квэст працягваецца! Нас ужо чакаюць дзеці з усіх куткоў Беларусі, каб знайсці свайго надзейнага суперсябра К. 

 

                                       Шубуршун — Яраслаў БАЙКОЎ, 5  «Б» клас

                                       СШ №168 г. Мінска

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *