«У кожнага свая норма, якую трэба знайсці» — педагог-псіхолаг распавядае пра сон

Колькі гадзін на дзень вы спіце? А колькі патрэбна, каб быць здаровым? Ці адчуваеце раніцай, што адпачылі? Гэтыя праблемы становяцца асабліва актуальнымі з надыходам восені, калі мы паступова змяняем рэжым дня. Праўда ў тым, што цяпер недасып стаў нечым звычайным і нармальным. Як перамагчы шкодную звычку недасыпаць і пачаць выбіраць сябе і сваё цела? Каб адказаць на гэтае пытанне, «Бярозка» звярнулася да супрацоўніка псіхалагічнай службы БДУ Алесі Рошчынскай.

Кожны малады чалавек актыўна заняты ў соцыуме, інтэрнэце. Шмат розных спакус, ды на тое, каб паклапаціцца пра фізіялагічныя патрэбы, не хапае часу. Чалавек запаўняе свае жыццё іншымі, больш цікавымі рэчамі, а сон адсоўвае, забывае, сумяшчае, а потым здіўляецца, што якасць яго жыцця зніжаецца і ўзнікаюць розныя цяжкасці. І не толькі са здароў’ем, але і з камунікацыяй, агульнай актыўнасцю і эмацыянальным станам.

— Як часта вашы кліенты гавораць пра праблемы са сном? Мабыць, ёсць нейкая дынаміка за апошнія гады?

— Ёсць людзі, якія лічаць гэта проста нормай: «Я недасыпаю». Іншыя асэнсоўваюць гэтую праблему: «Я недасыпаю, гэта ненармальна». А ёсць тыя, хто ўвогуле не звяртае ўвагу на гэты працэс і не разумее, дастаткова ім сну ці не. Вельмі важна тое, ці адсочвае гэта чалавек.

— Мабыць, вы можаце выявіць асноўныя прычыны недасыпу?

— Некаторыя нават ставяць ідэю адпачынку вышэй за розныя абавязкі ды справы. Напрыклад, «Я сёння не пайду на першую пару, але высплюся». Тое ж самае са сняданкам, клопатам пра сябе і інш. Гэта ўсё праблемы з самаарганізацыяй. Таксама не ўсе разумеюць, як працуе наш арганізм. Мы не смартфоны, якія мажліва ўключыць і выключыць. Чалавек зусім іншы. У яго ёсць фаза растурбоўкі, таму нельга рэзка прачынацца ды адыходзіць да сну. Гэтыя працэсы патрабуюць пэўнага часу.

Чалавек не машына?

Калі мы ўявім сабе аўтамабіль, які спыняецца, мы павінны ўлічваць тармазны шлях. Легкавы аўтамабіль з новай гумай спыніцца хутчэй, але час, каб затармазіць, яму таксама патрэбны. Больш цяжкі транспарт зімою ў вобліў з пацёртымі шынамі мае большы тармазны шлях. З людзьмі таксама так. Некаторыя пераключаюцца з аднаго працэсу на іншы лягчэй, як сангвінікі. Але калі мы пагаворым пра флегматыка, ён не можа зрабіць гэта хутка. Меланхолікам трэба шмат адпачываць, бо яны — людзі эмацыянальныя.- 

— Трэба не забываць і пра якасць адпачынку. Сон у трывозе — тое, чаго трэба пазбягаць.

Праз гэта ёсць людзі, якія пераносяць стрэс у сне?..

Працяг чытайце на старонках «Бярозкі»

Дар’я ВЯРЭНІЧ

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *