Рубрыка «Арт-прастора»

Крочым з тэатрам

Чым карысны тэатр для кожнага з нас? Чым ён можа захапіць? Мы завіталі на VII міжнародны дзіцячы тэатральны форум «Крокі», каб адшукаць адказы на пытанні, пасмяяцца з выдатнай камедыі, задумацца пра філасофскі спектакль і заплакаць ад гісторыі аднаго настаўніка.

У 2011 годзе дзіцячая тэатральная школа № 1 (зараз ДТШ № 2) выступіла з ініцыятывай арганізаваць дзіцячы тэатральны форум. Ідэю падтрымаў Мінгарвыканкам, і вось ужо сёмыя «Крокі» падышлі да свайго завяршэння.

Я бачыў шэсць падобных фестываляў, у тым ліку «Крокі» ў 2017, 2019 гадах, быў як з боку гледача, так і з боку ўдзельніка. І для першых, і для другіх гэта не толькі магчымасць паглядзець вялікую колькасць разнастайных спектакляў за кароткі час і невялікія грошы. У іх ёсць унікальны шанец пазнаёміцца з людзьмі розных нацыянальнасцей, стаць бліжэй адзін да аднога, прыняць удзел у майстар-класах і пашырыць уяўленне пра тэатр як кірунак мастацтва.

  • Мы вучымся новаму: часта на фестывалях розныя настаўнікі вучаць чамусьці, што нам незнаёма… ці знаёма (смяюцца — заўв. Аўтара). Часценька мы выязджаем на фестывалі ў іншыя гарады і можам убачыць прыгожую архітэктуру, паглыбіцца ў культурна-гістарычны кантэкст і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі. А яшчэ фестывалі збліжаюць наш калектыў, мы можам пабыць разам са сваёй творчай сям’ёй — гэта важна! — дзеляцца акцёры тэатра-студыі «Залаты ключык».

Такія мерапрыемствы заўжды прадугледжваюць унутранае самакапанне, бо кожная пастаноўка нясе ў сабе пэўную думку, якая часцяком трапляе ў самае сэрца.

Спектакль «Фантазёры» Кацярыны Міронавай тэатра-студыі «Дзверы» (Масква, Расія) расказвае гісторыю супрацьстаяння дзяцінства са сталеннем. Па задуме арыгінальнага сцэнарыя, дзеці рыхтуюцца да тэатральнага фестывалю, а дапамагаюць ім сталыя рэжысёры і акцёры. Разам яны думаюць, як зладзіць будучы спектакль. Толькі робяць гэта па-рознаму.

Дзеці імправізуюць, ладзяць розныя эцюды: ловяць рыбу, абмяркоўваюць фільм «Тытанік», рамантуюць ровар і расказваюць пра свае сны. А дарослыя думаюць, што трэба зрабіць на прафесійным узроўні: які будзе сцэнар, выразныя сродкі, дэкарацыі і г.д.

Маленькія акцёры арганічна выглядалі на сцэне, трымалі тэмпа-рытм і ўвагу гледача на працягу ўсіх 40 хвілін. Зала некалькі разоў за спектакль шчыра апладзіравала, а дарослыя людзі вакол мяне смяяліся на кожным моманце.

«Фантазёры» атрымалі дыплом «За найлепшае рэжысёрскае вырашэннне спектакля». Дзіцячыя эцюды ўжывую на сцэне змяняліся дарослымі развагамі ў тэатры ценяў на экране. Адзін за адным яны падводзілі да галоўнай думкі спектакля: дзеці больш самастойныя, чым нам падаецца, яны самі могуць нас вучыць, і нам было б няблага ў іх павучыцца. У выніку супрацьстаянне набыло кампраміснае рашэнне і заняло ганаровае месца ў сэрцы гледачоў.

На такіх фестывалях задумваецца не толькі публіка. Самі ўдзельнікі пераасэнсоўваць розныя рэчы праз аналіз уласнай творчасці. Дзяўчаты з 9–11 класаў з тэатра-студыі «Залаты ключык» (Масква, Расія) гралі спектакль-дылогію «Ляці!» па аповесці Рычарда Баха «Чайка Джонатан Лівінгстоўн».

  • У творы вельмі шмат сэнсаў, але ў нашым спектаклі я вызначаю для сябе думку пра пераадоленне ўнутраных блокаў, уласных страхаў праз пошук нейкага рашэння, каб займацца тым, чым сапраўды хочацца. Тады ты напоўнішся адчуваннем любові, волі. І зможаш паляцець! — дзеліцца юная акцёрка Тоня.

«Ляці!» складаўся з дзвюх частак. Першая — авангардная і пластычная, амаль без слоў. Не чытаючы аповесці, было складана здагадацца, пра што спектакль. Але, як прызнаецца кіраўнік тэатра Алена Васільева, авангард можа быць незразумелы, і гэта нармалёва.

Даведка: У пачатку XX ст. Зараджаецца радыкальны напрамак у жывапісе — авангардызм. Сэнс карцін выходзіў за межы традыцый, быў не зразумелы гледачу, таму мастакі тлумачылі яго ў маніфестах і каментарах, якія сталі часткай іх творчасці.

Як авангардысты мінулага стагоддзя, калектыў «Залатога ключыка» тлумачаць сэнс першага пластычнага спектакля ў другім, драматычным. Ідэя ўнутранай свабоды, калі чалавек не абмяжоўваецца правіламі грамадства, імкнецца рэалізаваць сябе нават яму насуперак, і ёсць сапраўдны палёт. Свабода добра чытаецца ў пастаноўцы. «Ляці!» атрымаў заслужаны дыплом «За найлепшае пластычнае вырашэнне спектакля».

А бываюць на фестывалях пастаноўкі, якія бяруць за аснову не абстрактную сітуацыю, а рэальную гісторыю. І часам яна такая… што нічога выдумляць не трэба. Музычна-паэтычны спектакль «Кадзіш» дзіцячага тэатра аўтарскай песні «Рапсодыя» музычнай школы імя Я. Догі (Кішынёў, Малдова) — адзін з такіх.

А вось чаму спектакль забраў гран-пры фестывалю — чытайце ў красавіцкім нумары часопіса “Бярозка”

Міхась МУРЗА,

Фота аўтара

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *