Анонс часопіса «Бярозка»
Сябры, праз некалькі дзён наступіць доўгачаканае лета. Хтосьці адыграе выпускны і будзе рыхтавацца да паступлення, а хтосьці проста будзе адпачываць. Але ўсе мы жадаем, каб наступныя тры месяцы прайшлі яскрава і падаравалі новыя эмоцыі. Таму абавязкова раю прачытаць новы нумар інтэлектуальнага часопісу для падлеткаў — “Бярозка”.
У гэтым выпуску мы працягваем рубрыку “PROпрафесію”. Будзе цікава ўсім, хто плануе стаць інжынерам. Расказваем што трэба ведаць і куды паступаць.
Калі вы моцна хвалюецеся перад іспытамі — прачытайце парады псіхолага, як менш стрэсаваць.
Гісторыя посьпеху: Данііл Савеня, пераможца трэцяга сезона песеннага шоў «Фактар BY», расказвае пра сваіх сяброў, мары і падрыхтоўку да конкурсу.
Пошукавікі: хто такія і чым яны займаюцца. Размаўляем з прадстаўнікамі незвычайнай прафесіі.
Атака тытанаў: як анімэ па коміксу Хадзімэ Ісаямэ стала культавым для большасці краін свету. Разбіраемся ў аглядзе.
Спецыяльна для фанатаў BTS: карэйскі гурт прыехаў у Мінск! Глядзіце на нашым постэры.
Літаратурнае даследаванне ад Паліны Дваранскай: што агульнага і рознага паміж раманам «Людзі на балоце» Івана Мележа і турэцкім серыялам «Каралёк птушка пеўчая».
А таксама чытайце казку “Падкідыш” ад Андрося Чабарка, працяг кароткай гісторыі роду Радзівіл ад Аліны Пасавец і гісторыю беларускага Бога Ярылы ад Сафіі Туронак.
Прыемнага Вам чытання!
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны