Ілья Шынкарэнка — новы беларускі мэйнстрым

Рубрыка «Блогасфера»

Ёсць меркаванне, што беларуская мова змярцвела і хутка на яе ўсе забудуцца. Але гэта дакладна не так. Апошнія гады я назіраю, як са школьнага прадмета родная
мова ператвараецца ў трэнд, за якім варта ісці. Гэта заўважна, калі бачыш мерч на беларускай ад вядомых брэндаў ці выпадкова чуеш беларускамоўных студэнтаў у кавярні. А асабліва калі глядзіш на папулярнага беларускага блогера, якога слухаюць
тысячы беларусаў.
Ілья Шынкарэнка — музыка, які выпусціў першы сінгл усяго год таму, але ўжо мае дзясяткі тысяч праслухоўванняў на Spotify і Яндэкс Музыцы. А таксама ціктокер, першы ролік якога выйшаў у красавіку 2022 года, і зараз відэа набіраюць дзясяткі і
сотні тысяч праглядаў. Я паразмаўляў з Ільёй пра творчасць, кнігі, беларускую мову і высветліў, калі выйдзе мерч і калі чакаць дэбютнага канцэрта.
— Як вы прыдумляеце свае песні?
— У нейкай ступені неспадзявана. Ловіш мімалётную думку — і трэк пачынае
пісацца. Тая ж «На Нямізе» з’явілася дастаткова хутка, літаральна за некалькі
дзён. Часам асабістая жыццёвая гісторыя дапамагае пісаць.
Ілья пачаў займацца музыкай дастаткова рана, з дзесяці гадоў наведваў музычную
студыю, дзе сольна спяваў. Самастойна навучыўся граць на гітары і фартэпіяна.
— Вы самі пішаце біты?
— Не, у мяне ёсць аранжыроўшчык. Спачатку я пішу музыку, тэкст. Пасля я
скідваю яму гармонію, пад фано напяваю прыкладную мелодыю. Скідваю рэферэнсы,
якія інструменты ўзяць для песні. А потым у творчай атмасферы мы пішам за
месяц-два біт.
— Ці плануеце рабіць калі-небудзь вялікія канцэрты?
— Так, я мяркую, што мог бы сабраць залу на тысячу чалавек. Але ёсць складанасць
у арганізацыі. Пакуль мы ўсё гэта ўзгаднім з адміністрацыяй, атрымаем
неабходныя дазволы… таму не магу сказаць, калі гэта адбудзецца.

— Калі будзе свой канцэрт, то, напэўна, павінен быць свой мерч?

— А вось адказ на гэты і іншыя пытанні шукайце на старонках часопіса «Бярозка» №6

Міхась Мурза

Фота аўтара

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *