23.08|11.00 Круглы стол «Бярозка» збірае сяброў: пераемнасць аўтараў і чытацкай аудыторыі ў беларускамоўнай прасторы»
23 жніўня 2024 г. а 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца круглы стол да 100-годдзя інтэлектуальнага часопіса для падлеткаў: «Бярозка» збірае сяброў: пераемнасць аўтараў і чытацкай аудыторыі ў беларускамоўнай прасторы».
У снежні 1924 выйшаў першы нумар першапродка часопіса «Бярозка» – «Беларускі піянер». За гэты час выданне перажыло як шалёную папулярнасць, так і страту чытацкай аудыторыі.
З якімі планамі і ідэямі падыходзіць рэдакцыя да юбілейнай даты? Чаму ў сучасных абставінах неабходна гуртавацца беларускамоўным выданням? Хто ён – аўтар і чытач часопіса? Якая роля выдання ў выхаванні падлеткаў?
Удзел прымаюць:
- Каралева Яніна Вячаславаўна – галоўны рэдактар часопіса «Бярозка»;
- Мурза Міхаіл Уладзіміравіч – намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка»;
- Чарота Аляксей Іванавіч – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва»;
- Радзікевіч Анастасія Віктараўна – галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка»;
- Белая Ганна Аляксандраўна – аўтар рубрыкі часопіса «Бярозка»;
- Туронак Софія Вітальеўна – аўтар рубрыкі часопіса «Бярозка».
Будзе арганізавана прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі
на YouTube-канале РУП «Дом прэсы»
Запрашаем да ўдзелу!
Акрэдытацыя па тэл.: 311-16-23, 311-16-33, 8 (029) 375 97 10 (Вайбер)