ВНИМАНИЕ! МЕРОПРИЯТИЕ ОТМЕНЯЕТСЯ!!! 28.08|11.00 Прэс-канферэнцыя «XXXI Дзень беларускага пісьменства: гісторыя, цікавыя факты, эксклюзіў»

28 жніўня 2024 г. а 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «XXXI Дзень беларускага пісьменства: гісторыя, цікавыя факты, эксклюзіў».

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў першую нядзелю верасня яшчэ з 1994 года. Гэтая важная падзея ў культурным жыцці Беларусі адбудзецца 30 жніўня-1 верасня ў горадзе Івацэвічы на Брэстчыне. У гэтыя дні беларусы і госці краіны змогуць духоўна ўзбагаціцца і пашырыць межы сваіх ведаў праз кнігі і шэраг імпрэз.

Як складалася традыцыя правядзення Дня пісьменства, прадстаўнікі якіх краін запрошаны да ўдзелу, якімі кніжнымі навінкамі будуць здзіўляць выдавецтвы – адказы на гэтыя пытанні і эксклюзіўныя падрабязнасці раскажуць удзельнікі прэс-канферэнцыі.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ДУ «Палац Рэспублікі» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

 

Арганізатарамі мерапрыемства будзе забяспечана  прамая трансляцыя
на YouTube-канале РУП «Дом прэсы».

Запрашаем прыняць удзел!

Акрэдытацыя па тэл.: 8 (017) 311-16-33, 311-16-24, 8 (029) 375 97 10.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *