Як стаць сапраўдным мужчынамна прыкладзе воіна з племені «Шэрага пса»

Рубрыка «Кнігавулей»

«У сілы ёсць адно святое права абараняць таго, хто слабейшы.

Жанчыну, дзіця, калеку…»

Разважае галоўны герой аднайменнага рамана  Ваўкадаў і дадае: «Адкажы, справядлівае Вока Багоў, што ж гэта за свет, дзе мудрым і добрым даводзіцца вучыцца жорсткасці? Проста таму, што без гэтага самім нядоўга згінуць?»

Першая кніга серыі раманаў «Ваўкадаў» выйшла ў 1995 годзе. І да сённяшняга часу паспела сабраць цэлую фанбазу чытачоў рознага ўзросту. Увогуле пісьменніца Марыя Сямёнава стварыла ўнікальны жанр «славянскае фэнтэзі». І зараз мы можам чытать не толькі пра эльфаў Міжзем’я, але і пра воінаў умоўнага Сярэднявечча, якія нагадваюць нашых продкаў.

Унутраны свет кнігі

Дзеянні адбываюцца на іншай планеце, дзе таксама жывуць людзі. Але народы, краіны і мовы іншыя. Мясцовыя жыхары дасягнулі развіцця стральбы з арбалетаў. Таму можна выказаць здагадку яны жывуць ў раннім Сярэднявеччы. Яшчэ адной асаблівасцю таго свету з’яўляецца яго магічны адваротны бок. Там няма войнаў, гвалту, зайздрасці, жорсткасці і іншых адмоўных якасцяў чалавецтва. Туды можна трапіць толькі праз магічныя парталы і толькі добрым людзям. Адшукаць такое месца, завесці сям’ю і спакойна жыць галоўная мэта Ваўкадава. Толькі пакуль ён яе дасягне колькі разоў сутыкнецца са смерцю? І ці добры ён чалавек? Што ўвогуле значыць «быць добрым»? Богі не адказваюць… 

Ваўкадаў 23-гадовы юнак, з роду «Шэрыя псы», з дужа няпростым мінулым. Страціў сям’ю яшчэ хлапчуком, трапіў у рабства на руднік Самацветных гор. Незлічоная колькасць разоў, калі ён стаяў на мяжы жыцця і толькі Багі раз-пораз накіроўвалі і выратоўвалі яго. З гэтага палону яшчэ ніводны знявольны не выходзіў жывым, але яму пашанцавала…

…Апрануты ў простую анучу, увесь у крыві, бяжыць па колкім снезе далей ад жудаснага месца. Аднак куды і дзеля чаго? Ягонага племені больш не існуе, свой род ён не зможа працягнуць, бо па веры продкаў яго вядзе жанчына. Да чаго імкнуцца, калі ўсё звыклае адным момантам знікла назаўжды?

Кніга як асобны настаўнік

Я пачынаў чытаць раман, калі мне было толькі 16 год. Такое здараецца: побач з табой няма чалавека, які быў бы для цябе прыкладам чалавечнасці, мужнасці, гуманнасці. І кніга выдатная альтэрнатыва.

Бясконцая колькасць уздыманых жыццёвых тэм, якія дапамогуць сфарміраваць свой асабісты погляд на жыццё:

1) Трапяткое стаўленне да слабейшага. Ваўкадаў халодны і прафесійны воін, які пабачыў за сваё нялёгкае жыццё сотні бітваў. У яго ёсць непарушны пастулат:  абараняць таго, хто слабейшы. Ён закрые сабой шчаня, якое закідваюць камянямі, дапаможа cябру ў небяспецы і выкупіць мужа з палону для сталай незнаёмай жанчыны, аддаўшы апошні срэбранік. Сюды выдатна падыдзе цытата, якую я напісаў у пачатку тэкста. Чым не прыклад для падлетка? 

2) Святы абавязак перад усімі жанчынамі. Наш герой увасабленне мужнасці. Сапраўдны мужчына ведае: да дзяўчат трэба ставіцца з вялікай павагай. Воіна з племені «Шэрага пса» навучала мудрая майстарыха баявых мастацтваў Кан-Кендарат і аднойчы ён скажа ёй дзякуй, абараняючы кабет.  Ёсць адна простая праўда: «Жанчыны святыя!» І гэтым усё сказана.

«Ваўкадаў гладзіў раскудлачаныя чорныя кучары Нійліт і думаў, што абавязкова знойдзе для яе такі дом, дзе ў гэтыя валасы ніколі больш не ўчэпіцца ніводная прагная лапа. А калі такога дома няма на зямлі, ён яго пабудуе.»

3) Сям’я самы каштоўны падарунак Багоў. З кожным днём воін адчувае: чалавечы воблік паступова страчваецца. Па начах ён абрастае шэрай поўсцю і завывае як воўк. Няважна, колькі яму засталося хадзіць чалавекам, пакуль б’ецца ягонае сэрца, ён будзе намагацца стварыць уласную сям’ю. Быць добрым татам і дастойным мужам, здольным яе абараніць.

«Адно з венскіх праклёнаў абвяшчала: «Каб табе ўсё жыццё есці хлеб, не матуляй выпечаны»»

І гэта толькі малая частка ад усіх тэм, якія ўздымае кніга. Думкі пра сяброўства і здраду, вернасць і растанне, сэнс жыцця і яго бессэнсоўнасць, справядлівасць і рэальнасць рэчаў не пакідаюць герояў кнігі. Ваўкадаў чалавек без мінулага і будучага, без сям’і і сяброў, яшчэ скажа нам сваё мудрае слова. І хто ведае мажліва мы зможам успрыняць яго і зробім менш жыццёвых памылак, чым маглі б. Бо, як вучыць венская мудрасць:

«Багі рэдка дапамагаюць таму, хто сам нічога не ўмее».

Міхась МУРЗА

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *