Анонс 9 нумара «Бярозкі»
🤗 Вітаем, сябры!
Хутка ўся краіна будзе святкаваць Дзень Маці. Спадзяемся, вы ўжо прыдумалі падарунак і заняліся яго падрыхтоўкай. А калі ў вас яшчэ няма ідэі — мы прысвяцілі значную частку 9 нумара «Бярозкі» гэтай святочнай падзеі. Таму, мяркуем, вы зможаце натхніцца і павіншаваць самую блізкую і любую жанчыну найлепшым чынам!
У вераснёвым часопісе вас чакае:
📖 Даследаванне «Неўміручы вобраз Маці», якое пакажа, як беларускія паэты і пісьменнікі бачылі ў сваіх творах такую блізкую для кожнага чалавека жанчыну, як Матуля.
✍️ Верш Наталлі Голубевай «Маці»
🏹 Рэгулярная рубрыка «PROпрафесію», у якой мы распавялі пра важкую прафесію трэнера, дзе на яе можна навучыцца, і ўзялі інтэрв’ю ў майстра спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па стральбе з лука Далідовіча Паўла Алегавіча
👻 Шчырая гутарка са студэнтам трэцяга курса БНТУ, які ў свае 19 год змог стаць дырэктарам хорар-квэсту. Размаўляем пра асаблівасці працы актораў у такіх месцах, пра плюсы і мінусы, а таксама расказваем, як можна стаць часткай іхняй каманды.
🥱 Артыкул «Як працаваць без матывацыі», у якой мы разважаем, як знайсці ў сабе сілы, каб рухацца далей, нават калі іх больш няма.
🎤Апошні маляваны постар з любімымі спевакамі гурту BTS. Спяшайцеся паглядзець на іх, пакуль яны не пакінулі нас.
✍️ Тэкст ад Сафіі Туронак пра беларускага Бога восені і ўладара палёў Жыценя. Вы даведаецеся, ці была ў яго жонка і чым ён дапамагаў нашым продкам.
🌃 Гістарычны экскурс пра каралеўскія таямніцы Гародні, а дакладна: якія сядзібы важкіх асоб хавае горад на Нёмане.
🧚 А таксама казка ад Андрося Чабарка «Вяпрук Кір’ян», артыкул пра новае цікавае хобі для ўсіх — посткросінг — і эсэ ад пераможцы Школы Маладога Літаратара Ангеліны Нарук пра вандроўку на радзіму Янкі Купалы.
❤️ Прыемнага вам чытання!
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны