Неўміручы вобраз Маці

«Маці», «Мама», «Mother», «Matka», «Madre». На ўсіх мовах гэтае слова гучыць прыблізна аднолькава. Менавіта з яго пачынаецца жыццё, бо яно было першым для большасці людзей. Але «Матуля» не проста спалучэнне шасці літар. За імі стаіць вельмі моцная жанчына, якая прайшла невыносна цяжкі шлях ад выношвання ды нараджэння немаўляці, да яго гадавання і пераўтварэння ў дарослага чалавека. Яе ролю складана пераацаніць, бо кожная жанчына, якая дорыць жыццё, жадае толькі найлепшага для сваіх дзетак, заўсёды будзе на іхнім боку.

У беларускай літаратуры Матчын вобраз — адзін з самых неўміручых. Напэўна, не існуе такога пісьменніка, які б не ўжыў яго.  Дабрыня, самаахвярнасць, бескарыслівасць якасці, якімі пісьменнікі апісваюць гераінь сваіх твораў. Да прыкладу, разглядзім Маланку з «Дзвюх душ» Максіма Гарэцкага. Каб ейны сын мог расці ў лепшых умовах, падмяніла яго на панскага яшчэ ў калысцы, тым самым ахвяраваўшы сваім уласным Матуліным шчасцем. Хоць Маланка і выхоўвала іх абаіх, але ўсё ж балюча, калі родны сын успрымае цябе як няню. Прызналася ў падмане яна толькі перад смерцю. Гэты выпадак яшчэ раз падкрэслівае, што Маці гатовая ісці на што заўгодна дзеля свайго дзіцяці.

Гэтую тэму не мог абмінуць і наш славуты класік Янка Купала. Ён лічыў, што менавіта Мама болей за ўсіх уплывае на станаўленне чалавека, яна закладвае праз песні і казкі ў яго пэўныя жыццёвыя погляды, фарміруе характар. Мяркую, усім вядомыя такія словы:

Не шукай ты шчасця, долі

На чужым, далёкім полі,

Ты ўсё знойдзеш гэта блізка,

Там, дзе маці над калыскай

Табе песні напявала,

Як малога калыхала,

Толькі ўмей шукаці блізка!

Дзе ёсць успаміны пра дзяцінства, успаміны звязаныя з Маці там хаваецца сапраўднае шчасце. Родная Матуля Купалы адыгрывала вялікую ролю ў ягоным жыцці. Сястра ва ўспамінах пісала: «З дзяцей яна больш за ўсё любіла Яся». Паэт быў падобны да Маці знешне і характарам. Менавіта з ейным малаком ён усмактаў любоў да беларускай мовы. Бянігна была не супраць новых цікавасцяў сына, нягледзячы на цяжкое фінансавае становішча. Калі ў трыццатых гадах яе арыштавалі і хацелі адправіць у працоўны лагер, паэт, карыстаючыся сваім аўтарытэтам, зняў яе з цягніка і дамогся амністыі. Да апошняга ён захоўваў добрыя і цёплыя адносіны з Матуляй.

А вось, як :

«Голас незнаёмага можа здзівіць,

Голас друга — на хвіліну спыніць,

Голас любай — сагрэць сонцам лета,

Голас маці — вярнуць з таго свету.»

Так уяўляў вобраз самай блізкай для яго жанчыны Максім Танк.

Паэт быў вельмі ўдзячны сваёй Матулі за яе цеплыню і клопат. Нават у самых цяжкіх абставінах яна знаходзіла сілы і сродкі дапамагчы. Не можа не расчуліць апошні запавет творцы, які завяшчаў пахаваць яго побач з Маці ў Пількаўшчыне, на ягонай малой радзіме.

Дарэчы, Рыгор Барадулін таксама быў пахаваны каля Маці ў сваіх родных Ушачах. Як і Максім Танк, Рыгор надаваў вобразу Мамы вялікі сэнс у сваіх творах. Адзін са сваіх апошніх зборнікаў ён назваў «Евангелле ад Мамы». Паэт сцвярджаў, што маці ёсць святыня, а ейныя словы — гэта запавет, які нельга парушаць. Вядомы верш «Трэба дома бываць часцей» таксама з’яўляецца своеасаблівым запаветам.

Акрамя вобраза Маці як жанчыны, што дала жыццё, літаратары яшчэ выкарыстоўваюць такія метафары, як «Матчына мова», «Маці-Радзіма», «Маці-зямля».  Алесь Бачыла пісаў так:

Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №9.

Максім СВЯТОХА,

Мінск, Ліцэй БДУ

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *