Па шляхах Уладзіміра Караткевіча

Напрыканцы лета рэдакцыя часопіса «Бярозка» зладзіла тэставую Школу маладога літаратара, каб дапамагчы нашым аўтарам зрабіць першыя пісьменніцкія крокі. У 1952 годзе Уладзімір Караткевіч напісаў эсэ пра вандроўку ў Вязынку на малую радзіму Янкі Купалы. А мы вырашылі: чаму б праз амаль 70 гадоў не зрабіць тое ж самае? Мясціны і абшары за гэты час не змяніліся, а асэнсаванне рэчаіснасці стала іншым.

У школе прыняла ўдзел моладзь, якая выказала жаданне ўдасканаліць навыкі напісання тэкстаў, знайсці аднагодак-аднадумцаў і пабываць з рэдакцыяй на радзіме паэта.

Праграма была вельмі насычанай. «Літаратары» праехалі больш за паўсотні кіламетраў, даведаліся пра таямніцы жыцця Янкі Купалы, пра багатую творчую дзейнасць Уладзіміра Караткевіча, навучыліся цікава і захапляльна пісаць эсэ, а таксама ўзбагацілі сваю тэатральную нагледжанасць праглядам паказу «Паўлінкі».

Падрабязней пра нашу вандроўку можна прачытаць у эсэ Ангеліны Нарук, якая, па меркаванні рэдакцыі, змагла напісаць яго найбольш пранікнёна і глыбока.

Калі вы не трапілі ў ШМЛ — не сумуйце! Мы плануем гэтую форму камунікацыі з аўтарамі зрабіць традыцыйнай.

P.S. «Бярозка» выказвае шчырую падзяку аўтару рубрыкі Софіі Туронак, выкладчыцы факультэта журналістыкі БДУ Наталлі Саянавай, калектывам музея Янкі Купалы і Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Рэдакцыя часопіса

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *