Каралеўскія таямніцы
Мала хто ведае, што самае «каралеўскае» схавана ў Гродне ад вачэй. Нібы прыгожыя таямніцы, вабяць да сябе тры сядзібы Станіслава Аўгуста Панятоўскага, апошняга караля Рэчы Паспалітай. Яны размешчаны ў трох розных частках горада, а знайсці іх не так лёгка. Манарх часта пакідаў палац, паляваў, хацеў забаўляцца і адпачываць, таму сядзібы карысталіся папулярнасцю. Іх будавалі па праектах прыдворнага архітэктара Джузэпэ дэ Сака, спраектаваныя будынкі якога можна знайсці акрамя Гродна яшчэ ў Шчорсах і Паставах.
Адрэканструяваная сядзіба Станіславава замаскіравана пад корпус Гродзенскага аграрнага ўніверсітэту і з’яўляецца адзіным з трох уладанняў былога караля, якое эксплуатуецца. Дж. дэ Сака натхняўся італьянскімі матывамі і своеасаблівасцю італьянскай будаўнічай школы, таму Станіславава вытрымана ў стылі барока і вылучаецца смарагдавай (ярка-зялёнай) расфарбоўкай. Трапіць унутр пакуль немагчыма, але дзеля атрымання асалоды дастаткова прайсціся па ўнутраным двары. Вакол сядзібы размясціўся чароўны сад з рэдкімі для беларускай флоры гатункамі дрэваў, а да ўязной брамы вядзе дарога, уздоўж якой узвышаюцца ліпы часоў праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Непрыкметнае на першы погляд Аўгустова амаль што не захавалася. Яго рэшткі, непрыкметныя сярод жылых шматкватэрных дамоў, раскінуліся на вялікую адлегласць уздоўж цяперашняй вуліцы Рэпіна. Галоўны будынак, у архітэктуры якога спалучаліся класіцызм і барока, згарэў падчас Першай сусветнай вайны. Зразумела, што каралеўскі маёнтак меў усе належныя прыкрасы. Стаіць карчма, у мінулым стагоддзі перабудаваная апошнімі ўладальнікамі ў асабістую рэзідэнцыю, а ў наш час адноўленая для выкарыстання. Возера, якое ўпрыгожвала Аўгустова, і фрагмент алеі таксама з цягам часу змяніліся. Дзякуючы мастакам і гісторыкам атрымалася знайсці месца, на якім стаяў галоўны будынак, два флігелі і ўязная брама. На фотаздымках, зробленых з космасу, можна заўважыць прыблізнае месцазнаходжанне ўсіх аб’ектаў, а Google Maps дазваляе паглядзець возера ў рэжыме панарамы. Захаваннем гісторыі сядзібы займаецца гімназія №4 горада Гродна.

Здаецца, самая рамантычная з сядзіб Панятоўскага — Панямунь. Назва, канешне, гаворыць сама за сябе. Вялікі будынак размясціўся на беразе Нёмана. Былы выгляд сядзібы, ствараўшы з ракой маляўнічы альянс, уражваў і зачароўваў. У Першую сусветную вайну немцы нават фатаграфаваліся на верандзе дома.
Атрымалася зберагчы неагатычную капліцу — адну з частак тагачаснага маёнтка. Зараз сядзіба аточана…
Працяг чытайце на старонках часопіса «Бярозка» № 9
Ксенія МАСЛЕНЧАНКА,
фота з інтэрнэт-крыніц і архіва аўтара
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
