24.10|15.00 Круглы стол «Трэнд на роднае: дасягненні навукоўцаў і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы»

24 кастрычніка 2024 г. а 15.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца круглы стол на тэму: «Трэнд на роднае: дасягненні навукоўцаў і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы».

Адно з найважнейшых пытанняў духоўнага жыцця нашай краіны — адраджэнне і захаванне традыцыйных духоўных каштоўнасцей, выхаванне патрыятызму, які ёсць аснова жыццяздольнасці дзяржавы, выступае ў якасці ўнутранага рэсурсу, што мабілізуе развіццё грамадства, актыўную грамадзянскую пазіцыю асобы, гатоўнасць яе служэння на карысць Айчыне. Фарміраванне патрыятызму немагчыма без ведання гісторыі народа, роднай культуры і мовы.

Нацыянальная мова — адзін з найважнейшых складнікаў культурнага кода нацыі і патрыятычнага выхавання, яна выступае не толькі ў якасці сродку камунікацыі, але галоўнага элемента культуры, сімвала нацыянальнай свядомасці, падмурка нацыянальнай ідэнтыфікацыі, гістарычнай памяці, сродку захавання і перадачы сацыяльнага вопыту, а значыць і асновай кансалідацыі нацыі.

На прэс-канферэнцыі спікеры абмяркуюць дасягненні навукоўцаў у даследаванні роднай мовы, а таксама адкажуць на пытанні: як папулярызуецца беларуская мова сёння? У чым асаблівасць нашай мовы? Ці ёсць у моладдзi зацікаўленнасць роднай мовай? Які ён – беларускі слэнг? Што неабходна рабіць, каб прасоўваць родную мову?

Удзел прымаюць:

  • Капылоў Ігар Лявонавіч – дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
  • Пішчоў Сяргей Мікалаевіч – начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Булаўкіна Ірына Уладзіміраўна – кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Іўчанкаў Віктар Іванавіч – прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар;
  • Назаранка Юлія Віктараўна – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
  • Чарота Аляксей Іванавіч – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва»;
  • Шапран Наталля Мікалаеўна – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»;
  • Каралева Яніна Вячаславаўна – галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».

Будзе арганізавана прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі

на YouTube-канале РУП «Дом прэсы»

Запрашаем да ўдзелу!

Акрэдытацыя па тэл.: 311-16-23, 311-16-33, 8 (029) 375 97 10 (Вайбер)

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *