24 кастрычніка 2024 года адбыўся круглы стол «Трэнд на роднае: дасягненні навукоўцаў і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы»

24 кастрычніка 2024 г. а 15.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол на тэму: «Трэнд на роднае: дасягненні навукоўцаў і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы».

Удзел прынялі:

  • Капылоў Ігар Лявонавіч – дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;

  • Булаўкіна Ірына Уладзіміраўна – кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

  • Іўчанкаў Віктар Іванавіч – прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар;

  • Назаранка Юлія Віктараўна – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

  • Чарота Аляксей Іванавіч – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва»;

  • Шапран Наталля Мікалаеўна – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»;

  • Каралева Яніна Вячаславаўна – галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».

Адно з найважнейшых пытанняў духоўнага жыцця нашай краіны — адраджэнне і захаванне традыцыйных духоўных каштоўнасцей, выхаванне патрыятызму, які ёсць аснова жыццяздольнасці дзяржавы, выступае ў якасці ўнутранага рэсурсу, што мабілізуе развіццё грамадства, актыўную грамадзянскую пазіцыю асобы, гатоўнасць яе служэння на карысць Айчыне. Фарміраванне патрыятызму немагчыма без ведання гісторыі народа, роднай культуры і мовы.

Нацыянальная мова — адзін з найважнейшых складнікаў культурнага кода нацыі і патрыятычнага выхавання, яна выступае не толькі ў якасці сродку камунікацыі, але галоўнага элемента культуры, сімвала нацыянальнай свядомасці, падмурка нацыянальнай ідэнтыфікацыі, гістарычнай памяці, сродку захавання і перадачы сацыяльнага вопыту, а значыць і асновай кансалідацыі нацыі.

На прэс-канферэнцыі спікеры абмеркавалі дасягненні навукоўцаў у даследаванні роднай мовы, адказалі, як папулярызуецца беларуская мова сёння, у чым асаблівасць нашай мовы, ці ёсць у моладдзi зацікаўленнасць роднай мовай, які ён – беларускі слэнг. І галоўнае, што неабходна рабіць, каб прасоўваць родную мову.

 

Фатаграфіі для матэрыялаў, цытаты спікераў і анонсы мерапрыемстваў размешчаны ў telegram-канале прэс-цэнтра.

Больш падрабязна ў відэа.

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *