Ваўкавыскай раённай газеце «Наш час» — 85!

«85 год — больш чым салідны ўзрост для сучаснага друкаванага выдання. На працягу ўсяго гэтага часу ваша газета нязменна заставалася надзейнай крыніцай самай значнай і дакладнай інфармацыі аб жыцці рэгіёна.
І сёння, знаходзячыся на вастрыні жыцця, яна садзейнічае мясцовай уладзе ў вырашэнні важных дзяржаўных ідэалагічных
і сацыяльна-эканамічных задач, застаецца паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа.

Прыемна адзначыць, што ваша выданне па-ранейшаму трымае руку на пульсе і імкнецца словам і справай адказваць на ўсе суровыя выклікі сучаснасці.
Жадаю ўсім, хто робіць газету, — так трымаць! Далейшых вам поспехаў і вострага пяра, высокіх рэйтынгаў і накладаў, любові
і адданасці чытачоў, здароўя і дабрабыту», — павіншаваў калектыў рэдакцыі Марат Маркаў.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *