Як змагацца са стандартамі прыгажосці? Спытаемся у айдалаў

Амаль кожны чалавек хаця б раз камплексаваў наконт сваёй знешнасці. Cтадыя прымання сябе — дастаткова балючы этап, які можа зацягнуцца на гады. Як дзейнічаць, калі не падабаецца ўласны твар у люстэрку? Для гэтага мы звернемся да вопыту краіны, якую стыгматызацыя прыгажосці закранула асабліва моцна.

Паўднёвая Карэя вядомая сваім культам маладосці і пластычнай хірургіі. Аперацыі робяць нават самым маленькім. І амаль кожная інтэрнэт-зорка ўжо зрабіла сабе рынапластыку і ліпасакцыю. Калі ў цябе знешнасць без «недахопаў» ты прасцей набярэш папулярнасць, асабліва пры наяўнасці харызмы. А вось  калі будзеш адрознівацца ад іншых, напрыклад, формай галавы ці вагой лёгка станеш аб’ектам для булінгу.

Ёсць нават спіс характарыстык, якіх варта прытрымлівацца, каб падыходзіць пад такі стандарт: зграбнае цела, доўгія ногі, вялікія вочы, круглявы нос з высокім пераноссем і вострым кончыкам, маленькі твар і форма сківіцы літарай «V», пухкія вусны ў форме сэрца. Адным з самых важных аспектаў з’яўляецца скура. Яна павінна блішчаць, быць фарфоравага колеру і ружовага падтону. Цікава, бо гэта супрацьлегла сапраўднай азіяцкай скуры: смуглай і жаўтаватай. Таму на фотаздымках яе часта выбельваюць.

Калі ж усе людзі будуць імкнуцца стать падобнымі адзін да аднаго, то паступова згубяць сваю індывідуальнасць. Таму ў гэтым артыкуле мы распавядзём гісторыі ўдзельнікаў K-pop гуртоў і як стандарты прыгажосці паўплывалі на іх кар’еру. Спадзяюся, іх прыклады дапамогуць вам убачыць і сваю ўнікальнасць.

BTS

У гэтай групе амаль кожны ўдзельнік рухаўся ўслед карэйскім стандартам.

Асабліва праблема закранула Чыміна. У 2016 годзе хлопец ненавідзеў сваё цела і не еў цэлых 10 дзён, каб скінуць вагу. Вось як ён узгадвае тыя часы:

«Калі мы ўсе практыкавалі танец, я адчуваў, што цела недастаткова моцнае, так што я мог папросту зваліцца на падлогу ў знямозе. Гэта тое, у чым нельга дапамагчы, таму хлопцы толькі са спагадаю глядзелі на мяне. Джын-хен казаў: «Паеш са мной. Чаму ты працягваеш [сядзець на дыеце] да такога стану?», але я адказваў: «Не, мабыць, мне гэта трэба» і працягваў прытрымлівацца дыеты».

Гэта была эра эмацыянальнай і пікантнай песні «blood sweat and tears». Якраз яе канцэпт прымусіў Чыміна худзець да такога стану. Галадоўкі разам з цяжкімі фізічнымі нагрузкамі давялі да таго, што ён часта траціў прытомнасць пасля выступлення. Інцыдэнт трапіў на камеры. Ніхто з фанатаў нават уявіць не мог, што Чымін у такім дрэнным стане, бо на сцэне ён , як прафесіянал, цалкам аддаваўся працы.

Вось як Чымін аналізуе свой вопыт:

«Не садзіціся на дыету! Я не хачу нават называць гэта «дыетай»! Мне ўжо дрэнна ад гэтага слова. Здаровая ежа — здаровае цела. Я люблю есці.

TWICE

Чанён адна з самых папулярных удзельніц гурта. Яна ўзяла доўгі адпачынак, каб палепшыць сваё здароўе. Спявачка набрала некалькі кілаграмаў з-за прынятых лекаў. Фанаты не пазналі яе на сцэне. Шмат хто пачаў крытыкаваць стылістаў, якія апранулі Чанён у аблягальную сукенку, якая падкрэсліла ўсе «недахопы» фігуры.

Артыстка не выказваецца наконт адмоўных водгукаў. Моўчкі працягвае ззяць на сцэне. Такім чынам яна разбурае стандарты прыгажосці. У той час, калі папулярныя айдалы імкнуцца пахудзець, Чанён паказала, што людзі могуць адрознівацца. І гэта мае месца быць нават у медыйнай сферы.

ITZY

Танцорка Чэрон з дэбюту прымае ў свой адрас шквал негатыву. І ў першую чаргу крытыка тычыцца яе знешнасці, якая не ўпісваецца ў прынятыя нормы.

Напрыклад, на адным з эфіраў ёй пісалі злыя каментары:

«Ты выглядаеш як памідор», «Твой аўтфіт быццам бы ад бабулі», «У цябе жудасныя вочы», «З такім носам яна выглядае як япоская мартышка».

На што вакалістка нічога не адказала. Але ж з цягам часу яна стала больш упэўненай. Песня «Wannabe» стала своеасаблівым адказам на абразу і бруд у бок Чэрон, напамінам фанатам пра важнасць любові да сябе.

«Не турбуе, што кажуць— я застаюся сабой!

Мне не трэба быць кімсьці іншым, я ідэальная, хачу быць сабой»

IVE

Сваю адметнасць і папулярнасць гурт набыў у некай ступені дзякуючы ўдзельніцы Ванён. З самага пачатку яна прыцягвала да сабе шмат увагі. У першую чаргу дзякуючы сваёй знешнасці: спявачка выглядае як сапраўдная лялька. Тыя, хто бачыў яе ўжывую, не маглі паверыць, што спявачка так выглядае. У ёй было ідэальна ўсё: фігура, форма галавы, скура, вялікія вочы і пухкія вусны.

Такі вобраз быў нязвыклы ўсім менталітэтам, акрамя азіяцкага. Таму Ванён на працягу доўгага часу сутыкалася з хэйтам з самых розных прычын. Артыстка выкарыстоўвала сваю знешнасць ды харызму, напрыклад, каб міла адкусіць кавалачак піцы для рэкламы.

Людзі дали Ванён крыўдную мянушку «pick me». Гэта словазлучэнне з’явілася ў амерыканскім інтэрнэце і апісвае дзяўчат, якія паводзяць сябе занадта какетліва і звышактыўна, каб запомніцца ў вачах хлопцаў. Некаторыя казалі, што яе адабралі ў гурт праз знешнасць і яна нават не ўмее пець. Хтосці крытыкуе айдалку за моцную худабу.

Тым часам Ванён не хвалюецца і адкрыта адказвае дурным людзям:

«Мяне не раняць гэтыя словы так моцна. Я магу слухаць усё, што магчыма. У гэтым для мяне няма праблемы, ужо ўсё роўна. Ты — гэта ты, а Я — гэта Я».

Кожны айдал па-свойму абараняе свой талент, вучыцца не баяцца паказваць сябе свету. Памятайце, што вашыя здольнасці самы галоўны скарб, і ніякія «недахопы» знешнасці не павінны закрыць ад свету вашую ўнікальнасць.

Дар’я ВЯРЭНІЧ,

факультэт журналістыкі БДУ

 

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *