Бярозка і агністы алень

Ад рэдакцыі: Падбярозавічкі! Працягваем друкаваць удзельнікаў конкурсу пра Бярозку.
Прадстаўляем вашай увазе казку Веранікі Бухвал.

Аднойчы ў Лесавіка нарадзілася дачушка Бярозка. Калі споўнілася ёй сем
гадкоў, пайшла ў школу разам з іншымі дзеткамі. Праўда, сяброў у школцы не
знайшлося. А аднойчы аднакласнікі пачалі смяяцца з яе, абзывацца крыўднымі
словамі. Заплакала Бярозка і пабегла куды вочы глядзяць. Апамяталася толькі ў
мёртвым лесе, дзе ўсё было чорным.

— Вой, а што тут здарылася? — усклікнула Бярозка..
— Агністы алень усё тут знішчыў, — пачула яна.
— А хто тут? — гучна запытала Бярозка.
— Я — дачка вярбы. Маё імя Плакучка.
— Прыемна пазнаёміцца, а я Бярозка, дачка Лесавіка. А што ты не ўцякаеш з
гэтагам страшнага лесу?

Адказу Бярозка не пачула, бо проста на іх імчаўся бесклапотны Агністы алень,
які капытамі выкрасаў полымя, знішчаючы ўсё на сваім шляху.
Пабегла Бярозка далей. Прыпынілася, каб аддыхацца, і задумалася, як
уратаваць лес і ўсё жывое. Аж раптам бачыць яна, што да яе імчыць яшчэ адзін
алень. Сцялася Бярозка, вочы заплюшчыла, аж тут Алень загаварыў:

— Дзіця маё, не бойся, я светлы дух лесу і хачу дапамагчы ўратаваць усё жывое
вакол. Вось табе чароўны кій. Беражы яго. Ён дапаможа табе і ўсім людзям.
— Дзякуй, добры дух!

Бярозка, узброіўшыся чароўным кіем, памчалася назад. Адным узмахам
дарунка яна спыніла агонь, пазбавіла моцы Агністага аленя, які ўцёк кудысьці з
гэтага краю назаўжды. І стала Бярозка з той пары паважанай ахоўніцай лясоў,
палёў, вёсак і гарадоў, усяго жывога на нашай зямлі.

 

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *