Анонс часопіса «Бярозка» №12

Вось і ўсё! У акенцах заўважныя бліскучыя агеньчыкі, хатні кот рыхтуе наступны напад на ялінку-прыгажуню, якая чакае, пакуль Дзед Мароз схавае падарункі, смачныя мандарыны так і спакушаюць з’есці ўвесь кошык за раз, усе – ад малога да вялікага  –  у чаканні чагосьці казачнага. Набліжаецца Новы, 2025 год! А каб святочная атмасфера была больш яскравай і чароўнай, прапаную прачытаць інтэлектуальны часопіс для падлеткаў «Бярозка», які, дарэчы, адсвяткаваў стогадовы юбілей.

У навагоднім выпуску Вас чакае:

Віншаванне часопіса «Бярозка» ад Міністра інфармацыі Марата Маркава.

Гісторыя з’яўлення беларускага Новага года.

Казка «Зачараваная галерэя» ад пераможцы літаратурнай гасцёўні «Думаць вершы».

«Модны» артыкул пра зімовыя трэнды ў адзежы

Даследаванне пра мястэчка Бялынічы, якое насычала беларускую культуру легендамі і нарадзіла таленавітых культурных дзеячаў.

Святочны каляндар пра чатыры важныя для кожнага беларуса святы

Паэтычны агляд найлепшых вершаў, якія былі надрукаваны часопісам за сто гадоў

Рэцэнзія на першы беларускі 3D-мультфільм «Песня Сірын»

Беларускі Колас на кітайскай мове, або як выглядае выстава Веранікі Карлюкевіч «Беларуская кніга ў Кітаі»

А таксама зімняя казка «Шэрая шубка» ад Андрося Чабарка

Прыемнага вам чытання і навагодняга цуду!

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *