Беларускі Колас на кітайскай мове
Выдавецкія стасункі Беларусі і Кітая на сённяшнім этапе развіваюцца надзвычай плённа. Даволі добра ўсталяваліся прамыя кантакты паміж кітайскімі і беларускімі літаратарамі, крытыкамі і перакладчыкамі. Але самае першае знаёмства культур адбылося яшчэ паўстагоддзя таму — у другой палове 1940-х гадоў.
У музеі Якуба Коласа адбылася, сумесная з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, імпрэза «Беларуская кніга ў Кітаі». Яе аўтар — Вераніка Карлюкевіч — беларускі перакладчык, якая змагла вынайсці самыя першыя кнігі, зборнікі і асобныя артыкулы беларускіх аўтараў.
Дарэчы, Якуб Колас быў адным з першых айчынных пісьменнікаў, творы якога былі перакладзены на кітайскую мову. Яшчэ пры жыцці песняра, у 1950 годзе, на кітайскай загучаў верш «Абаронцам роднай зямлі». І мне так незвычайна глядзець на працоўнае месца пісьменніка, дзе стаіць скураны фатэль, на якім ён сядзеў, раскіданы распісаныя будучымі п’есамі аркушы і дзе часова заўважны кнігі з іерогліфамі на вокладцы.
Але ж вы толькі падумайце: Янка Купала, Янка Маўр, Аркадзь Куляшоў, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч і яшчэ дзясятак выбітных літаратараў былі перакладзены на кітайскую мову! Кітайскія падлеткі змогуць захапіцца «Шчарбатым талерам» Андрэя Федарэнкі, і, як мы на школьных занятках, хвалявацца за лёсы Чэся, Mixacя, Змiцepа, Aкcaны і Kaці, што шукаюць скарбы часу Напалеона.
«Я б хацела запрасіць Вас на выставу, дзе прадстаўлены кнігі перыяду з 1940-х па сённяшні дзень. У калекцыі знаходзяцца ўнікальныя букіністычныя экзэмпляры. Напрыклад, «Трэцяя ракета» Васіля Быкава і «Снежныя зімы» Івана Шамякіна» — з такіх слоў Вераніка Карлюкевіч распачаўся вечар у Музеі Якуба Коласа. А я гэтымі словамі скончу артыкул.
«І я таксама хачу Вас запрасіць!».
Канешне, мы не зможам прачытаць гэтыя кнігі, але сэрцам і душою адчуем усё напісанае.
Міхась МУРЗА,
фатаграфіі аўтара
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА