Сёння модна быць якім: зімовыя трэнды 2025
Снежань хутка падыходзіць да канца, а марафон абнаўлення гардэроба да халоднага сезона ў самым разгары. Але калі раптам падрыхтоўка да зімы абышла Вас бокам, яшчэ можна нагнаць упушчанае. Перш трэба вызначыцца з каляровай гамай, бо ад яе наўпрост залежыць наколькі ўдала складзецца вобраз.
Абсалютны трэнд сезону — бардовы. Аксэсуары і элементы адзення ў гэтым колеры выдатна падкрэсліваюць вобраз у цэлым. Утульнай і сагравальнай базай гардэроба стаў карычневы колер. Найбольш папулярныя тыя адценні, што асацыююцца з напоямі з каханай кавярні: гарачы шакалад, эспрэса, мока. А шэры колер ва ўсіх сваіх праявах дадасць ноткі карпаратыўнай эстэтыкі нават самаму расслабленаму луку.
У халодны перыяд важныя цяпло і камфорт. Ідэальным варыянтам з такім спалучэннем стане швэдар з каўняром пола. Аддайце перавагу вырабам з шчыльнага трыкатажу або кашміру. Адкладны каўнер можа быць дапоўнены гузікамі або маланкай. Стыльна глядзяцца і мадэлі з гарлавінай без зашпілек.
Усё папулярней становяцца шырокія штаны і джынсы фасону «Палаца». І ў гэтым няма нічога дзіўнага: яны абсалютна ўніверсальныя, садзяцца на любую фігуру, ды і ў стылізацыі даволі простыя. Матэрыял выбірайце на свой густ: класічную касцюмную тканіну або актуальны вельвет, які абяцае толькі ўмацаваць пазіцыі на моднай арэне.
Абутак, які добра ўпішацца ў гарадскі паўсядзённы вобраз, — угі. Іх носяць з цёплымі шкарпэткамі або гетрамі. Таксама ўніверсальнымі мадэлямі лічацца батфорты і жакейскія боты.
Асноўнымі трэндамі сярод верхняй адзення сталі дублёнкі-авіятары, футры з экафутра і аб’ёмныя выдзіманыя курткі. Больш практычным варыянтам для халоднага надвор’я могуць апынуцца падоўжаныя мадэлі з натуральнай аўчыны або экаматэрыялу. Мадэль, якая зачыняе сцягна, не будзе скоўваць руху, але пры гэтым сагрэе нашмат лепш скарочанай.
У зімовую пару галаўны ўбор перастае быць варыятыўным дадаткам да вобраза і ператвараецца ў сапраўдную неабходнасць. У ідэале гэта павінны быць шапка або цёплая панама, але ў больш сонечныя дні можна абмежавацца футравымі навушнікамі або сагравальнай павязкай. Падобныя аксэсуары выдатна абараняюць вушы і з’яўляюцца стыльнай базавай рэччу ў гардэробе.
Такім чынам, каб сустрэць халады ў поўным узбраенні, засталося толькі зладзіць шопінг. Самы просты спосаб прытрымлівацца трэндаў — дадаць у гардэроб рэч у модным колеры, якую носіце часцей за ўсё. Калі любіце світшоты, то смела набывайце ў бардовым колеры. Утульны швэдар — у шакаладным адценні. Такое адзенне праслужыць вам не адзін сезон і дазволіць ствараць цікавыя вобразы.
Кацярына КОРАНЬ,
факультэт журналістыкі БДУ
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА