Беларускае аб’яднанне

Патрыятызм — гэта не толькі адна любоў да сваёй радзімы. Гэта значна больш… Гэта — разуменне сваёй неад’емнасці ад радзімы і неад’емнае  перажыванне з ёй яе шчаслівых і яе цяжкіх дзён. @Аляксей Мікалаевіч Талстой

Ужо як некалькі месяцаў па беларускіх гарадах крочыць «Марафон адзінства» і нават не думае спыняць тэмп.  У новым годзе маштабная акцыя паспела зладзіцца ў Салігорску, Лідзе, Наваполацку і Гродне. І кожны раз беларусаў здзіўлялі ўнікальнай канцэртнай праграмай, падкрэсліваючы асаблівасці пэўнага рэгіёна.

Арганізатары марафону адзначаюць, што яго мэта – аб’яднаць людзей на падмурку любові да радзімы,  разумення будучага, якое людзі ёй жадаюць. А яшчэ, напэўна, у гонары, бо нам сапраўды ёсць чым ганарыцца, ёсць што захоўваць і несці далей.

Унікальная сяброўская атмасфера стала сапраўдным сімвалам акцыі. У кожным горадзе ладзіліся цікавыя і адметныя сустрэчы, дзейнічалі інтэрактыўныя пляцоўкі, разнастайныя выставы, накіраваныя на папулярызацыю гістарычных і сучасных дасягненняў роднага краю.

Своеасаблівай «фішкай» марафону сталі «НЯсумныя НЯлекцыі». Вядомыя беларускія дзеячы, якіх арганізатары спецыяльна запрашаюць у якасці спікераў, размаўляюць з моладдзю на важныя грамадска-палітычныя тэмы. Напрыклад, намеснік Міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая на простых і зразумелых прыкладах расказвае моладзі, чаму выбар павінен быць асэнсаваным, а адказы на лёсавызначальныя пытанні трэба шукаць у тых, хто сапраўды ведае, як правільна.

— Магу сказаць дакладна, што падлеткі і студэнты ўсюды добра прымаюць «НЯсумную НЯлекцыю». Вядома, ёсць нюансы, ёсць асаблівасці. Недзе пачынаем крыху раней, і іх неабходна разбудзіць, недзе яны ўжо гатовыя да ўспрымання. Але наша моладзь выдатная, яна імкнецца абмяркоўваць любыя падзеі і самыя нянудныя тэмы, падзялілася Кацярына Пятруцкая.

Фінальнай кропкай марафону з’яўляецца яскравы гала-канцэрт «Час абраў нас». На сцэне спяваюць найлепшыя артысты з розных куткоў нашай краіны, але абавязкова выступаюць гурты з кожнай вобласці.

Кіраўнік працоўнай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі Ганна Лукашэнка ў праекце БЕЛТА «Краіна размаўляе» падзялілася:

«Максімальна якасны і вялікі канцэрт-шоу можна зладзіць толькі на вялікіх пляцоўках. Зразумела, першапачаткова мы вызначылі абласныя цэнтры, а далей — гарады, у якіх ёсць такая магчымасць і яікя могуць нас прыняць. Вельмі хацелася б прыехаць у кожны горад, праўда. Але гэта дастаткова складана і фізічна, і з пункту гледжання адпаведнасці месца пэўным тэхнічным патрабаванням наконт магчымасці правядзення канцэрта. Таму мы працуем у межах тых гарадоў, дзе гэта магчыма ажыццявіць».

Апроч таго, у рэгіёнах і гарадах, куды завітвае «Марафон», арганізатары намагаюцца зрабіць усё, каб да акцыі маглі далучыцца не толькі жыхары найбліжэйшых гарадоў, але і суседніх раёнаў.

Праграма «Марафону адзінства» для кожнага горада ўнікальная, але можна сказаць упэўнена: людзі сапраўдны аб’ядналіся вакол цікавай і насычанай на падзеі акцыі. Застаецца спадзявацца, што наперадзе нас будуць чакаць не менш чароўныя і незвычайныя мерапрыемствы!

Рэдакцыя часопіса «Бярозка»,

фатаграфіі з інтэрнэт-крыніц

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *