21 лютага 2025 году адбыўся круглы стол «Беларуская мова як інструмент фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці і культуры міжнацыянальнага дыялогу»
21 лютага 2025 г. у 10.30 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол, прымеркаваны да Дня роднай мовы, на тэму: «Беларуская мова як інструмент фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці і культуры міжнацыянальнага дыялогу».
Удзел прымалі:
- Гальпяровіч Навум Якаўлевіч – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, паэт, публіцыст, стваральнік і вядучы аўтарскага праекта «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3»;
- Капылоў Ігар Лявонавіч – дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»;
- Чарота Аляксей Іванавіч – намеснік дырэктара выдавецкага дома «Звязда», галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва»;
- Радзевіч Аляксандр Аляксандравіч – старшы выкладчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Падчас круглага стала абмяркоўвалась важнасць беларускай мовы як фактару самавызначэння, ідэнтычнасці, незалежнасці сярод іншых нацый і інструмента перадачы культурнай спадчыны беларускага народа.
На мерапрыемстве спікеры адказалі на пытанні, якія звязаны з роляй беларускай мовы ў фарміраванні грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, якую ролю беларуская мова адыгрывае ў міжкультурнай камунікацыі і міжнацыянальным дыялогу, як беларуская мова падтрымліваецца сацыяльнымі інстытутамі. Таксама падчас круглага стала запрошаныя спецыялісты расказалі аб праектах, якія існуюць і арганізоўваюцца ў Беларусі для падтрымання і развіцця беларускай мовы.
Фатаграфіі для матэрыялаў, цытаты спікераў і анонсы мерапрыемстваў размешчаны ў telegram-канале Прэс-цэнтра.
Падрабязней у відэа.