!!!ОТМЕНА!!! 05.03|11.00 Прэс-канферэнцыя «Чым будуць здзіўляць беларускія кнігавыдавецтвы і чаго чакаць наведвальнікам на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашы»

5 сакавіка 2025 г. в 11.00 ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная тэме: «Чым будуць здзіўляць беларускія кнігавыдавецтвы і чаго чакаць наведвальнікам на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашы».

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш – традыцыйная культурна-асветніцкая падзея Беларусі, якая адбудзецца з 12 па 16 сакавіка 2025 года.

 Запрашаем наведаць прэс-канферэнцыю на якой будзе абмяркоўвацца дзелавая і культурная праграма выставы. Спікеры, прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі і культуры Республікі Беларусь, падзеляцца падрабязнасцямі аб ключавых падзеях і новаўвядзеннях выставы, а таксама раскажуць аб тэме, удзельніках і праграме традыцыйнага міжнароднага сімпозіума літаратараў, праанансуюсь галоўныя тэмы кніжных экспазіцый, дыскусійных і прэзентацыйных пляцовак. Таксама ўдзельнікі прэс-канферэнцыі даведаюцца пра асаблівасці тэматычных дзён дзяржаў – членаў ЕАЭС: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргыстана і Расіі.

Традыцыйна на выставе будзе дзейнічаць зона «Адукацыйны квартал», у межах якой будуць прадстаўлены набыткі рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці ВНУ краіны: навучальныя і навучальна-метадычныя дапаможнікі, манаграфіі, даведачныя, навукова-папулярныя выданні, навуковыя часопісы. Акрамя дэманстрацыі лепшых узораў айчыннага і замежнага кнігавыдання, на выставе таксама пройдуць сустрэчы з пісьменнікамі і продаж папулярных кніг са зніжкамі.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, БДУ, кніжных выдавецтваў краіны.

Будзе арганізавана прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі на YouTube-канале РУП «Дом прэсы»

Запрашаем да ўдзелу!

Акрэдытацыя па тэл.: 8 (017) 311-16-23, 311-16-33, 8 (029) 306 06 79 (viber).

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *