Анонс часопіса «Бярозка» №2

Вітанкі, сябры! Прынамсі, надыходзіць вясна. Заквітнеюць дрэвы, запахне цюльпанамі, пашырацца рэкі, ачуняе прырода – і захочацца аднавіць сябе, сваё жыццё. А прасцей гэта зрабіць, калі чытаеш любімы беларускамоўны часопіс для падлеткаў “Бярозка”.

У новым выпуску вас чакае:

Рубрыка “PROпрафесія”. Вы даведаецеся, як стаць прафесійным бравістам і якія складанасці чакаюць на шляху б’юці-майстра.

Вершы сучасных беларускіх паэтаў пра подых вясны.

Артыкул дзяўчыны са Старобіна пра сваю малую Радзіму.

Казка-разважанне ад Стэфаніі Кухта

Інтэрв’ю з мастацтвазнаўцай Юліяй Цыркуновай пра метасусвет і віртуальныя выставы з беларускай выцінанкай.

Аналітычны агляд пра новую гульню «Dragon Age: The Veilguard», якая атрымала не найлепшыя водгукі, але вартая вашай увагі.

Натхняльны тэкст пра бясконцую сілу мастацтва і праект Viva Kola Art

Нататка для ўсіх аматараў нашай культуры: расказваем пра пурызмы і іх значнасць для развіцця мовы, а таксама пра беларускі народны строй.

А калі вы прачытаеце казку пра катка Мурзіка, вясновы настрой адразу напоўніць вашу душу!

Прыемнага вам чытання!

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

 

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *