Працягваецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія»

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае пісьменнікаў  — аўтараў літаратурных твораў, якія выдадзены ў 2024 годзе, прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія».

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі», «Лепшы твор прозы», «Лепшы твор драматургіі», «Лепшы твор публіцыстыкі», «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства», «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва», «Лепшы дэбют».

Заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *