10.03|12.00 Прэс-канферэнцыя «Чым будуць здзіўляць беларускія кнігавыдавецтвы і чаго чакаць наведвальнікам на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашы»
10 сакавіка 2025 г. в 12.00 ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя, на тэму: «Чым будуць здзіўляць беларускія кнігавыдавецтвы і чаго чакаць наведвальнікам на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашы».
Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш – традыцыйная культурна-асветніцкая падзея Беларусі, якая адбудзецца з 12 па 16 сакавіка 2025 года.
Запрашаем наведаць прэс-канферэнцыю на якой будзе абмяркоўвацца дзелавая і культурная праграма выставы. Спікеры, прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі і культуры Республікі Беларусь, падзеляцца падрабязнасцямі аб ключавых падзеях і новаўвядзеннях выставы, а таксама раскажуць аб тэме, удзельніках і праграме традыцыйнага міжнароднага сімпозіума літаратараў, праанансуюсь галоўныя тэмы кніжных экспазіцый, дыскусійных і прэзентацыйных пляцовак. Таксама ўдзельнікі прэс-канферэнцыі даведаюцца пра асаблівасці тэматычных дзён дзяржаў – членаў ЕАЭС: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргыстана і Расіі.
Традыцыйна на выставе будзе дзейнічаць зона «Адукацыйны квартал», у межах якой будуць прадстаўлены набыткі рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці ВНУ краіны: навучальныя і навучальна-метадычныя дапаможнікі, манаграфіі, даведачныя, навукова-папулярныя выданні, навуковыя часопісы. Акрамя дэманстрацыі лепшых узораў айчыннага і замежнага кнігавыдання, на выставе таксама пройдуць сустрэчы з пісьменнікамі і продаж папулярных кніг са зніжкамі.
Удзел прымаюць:
- Андрыевіч Уладзімір Уладзіміравіч – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
- Макараў Дзмітрый Генадзевіч – старшыня савета арганізатараў кніжных выставак і кірмашоў, якія праводзяцца ў дзяржавах — удзельніцах СНД, выканаўчы дырэктар Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу;
- Карлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч – дырэктар выдавецтва «Беларусь», старшыня ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»;
- Бадак Алесь Мікалаевіч – дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура»;
- Матусевіч Уладзімір Уладзіміравіч – генеральны дырэктар ААТ «Белкніга»;
- Радзікевіч Анастасія Віктараўна – намеснік дырэктара па маркетынгу і камерцыйнай дзейнасці дзяржаўнага прадпрыемства выдавецтва «Адукацыя i выхаванне»;
- Ганцарэвіч Святлана Міхайлаўна – намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».
Будзе арганізавана прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі на YouTube-канале РУП «Дом прэсы»
Запрашаем да ўдзелу!
Акрэдытацыя па тэл.: 8 (017) 311-16-23, 311-16-33, 8 (029) 306 06 79 (viber).