10 сакавіка 2025 года адбылася прэс-канферэнцыя «Чым будуць здзіўляць беларускія кнігавыдавецтвы і чаго чакаць наведвальнікам на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашы»
10 сакавіка 2025 г. в 12.00 ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, на тэму: «Чым будуць здзіўляць беларускія кнігавыдавецтвы і чаго чакаць наведвальнікам на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашы».

Удзел прыймалі:
- Андрыевіч Уладзімір Уладзіміравіч – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

- Макараў Дзмітрый Генадзевіч – старшыня савета арганізатараў кніжных выставак і кірмашоў, якія праводзяцца ў дзяржавах — удзельніцах СНД, выканаўчы дырэктар Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу;

- Карлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч – дырэктар выдавецтва «Беларусь», старшыня ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»;

- Бадак Алесь Мікалаевіч – дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура»;

- Матусевіч Уладзімір Уладзіміравіч – генеральны дырэктар ААТ «Белкніга»;

- Радзікевіч Анастасія Віктараўна – намеснік дырэктара па маркетынгу і камерцыйнай дзейнасці дзяржаўнага прадпрыемства выдавецтва «Адукацыя i выхаванне»;

- Ганцарэвіч Святлана Міхайлаўна – намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш – традыцыйная культурна-асветніцкая падзея Беларусі, якая адбудзецца з 12 па 16 сакавіка 2025 года.
На прэс-канферэнцыі спікеры абмяркоўвалі дзелавую і культурную праграму выставы. Прадстаўнікі міністэрства інфармацыі Республікі Беларусь, падзеліліся падрабязнасцямі аб ключавых падзеях і новаўвядзеннях выставы, а таксама раскажзалі аб тэме, удзельніках і праграме традыцыйнага міжнароднага сімпозіума літаратараў, праанансавалі галоўныя тэмы кніжных экспазіцый, дыскусійных і прэзентацыйных пляцовак. Таксама ўдзельнікі прэс-канферэнцыі даведаюцца пра асаблівасці тэматычных дзён дзяржаў – членаў ЕАЭС: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргыстана і Расіі.
Традыцыйна на выставе будзе дзейнічаць зона «Адукацыйны квартал», у межах якой будуць прадстаўлены набыткі рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці ВНУ краіны: навучальныя і навучальна-метадычныя дапаможнікі, манаграфіі, даведачныя, навукова-папулярныя выданні, навуковыя часопісы. Акрамя дэманстрацыі лепшых узораў айчыннага і замежнага кнігавыдання, на выставе таксама пройдуць сустрэчы з пісьменнікамі і продаж папулярных кніг са зніжкамі.
Фатаграфіі для матэрыялаў, цытаты спікераў і анонсы мерапрыемстваў размешчаны ў telegram-канале Прэс-цэнтра.
Падрабязней у відэа.
