Барбер і цырульнік: мы адзін чалавек?

Рубрыка: PROпрафесію

Гарадская раніца, людзі, якія спяшаюцца па праспекце, далягляд з шэрагу дамоў… Хтосьці хуценька забягае ў цырульню аднавіць прычоску, каб не чакаць вялікую чаргу ўвечары.  Але ёсць іншыя месцы — барбершопы. Яны аддалена нагадваюць мужчынскія клубы, у якія завітваюць па новы імідж і прыемныя знаёмствы.  Працаўнікі тут літаральна прапагандуюць культуру стрыжкі, стайлінгу барод, вусоў і бакенбардаў.  Барберы выдатна разбіраюцца ў модных трэндах, яны здольныя стварыць стыльны выгляд, улічваючы асаблівасці знешнасці і пажаданні кліентаў.  Давайце ж хутчэй паглыбімся ў свет нажніц, брытваў і трымераў!

Як і ўсялякі спецыялiст індустрыі прыгажосці, барбер павінен умець ствараць непаўторныя выявы для кожнага кліента.  Яго аўдыторыя як дарослыя мужчыны, так і бязвусыя хлапчукі.  Такі майстар адрозніваецца ад класічнага цырульніка вузкай накіраванасцю дзейнасці. Ёсць спецыяліст толькі па барадзе, па вусах, па даўгой ці кароткай стрыжках.  Асноўным жа навыкам з’яўляецца мадэляванне здольнасць зняць валасы пад нуль і зрабіць плаўны пераход да даўжэйшага валосся. Спецыяліст таксама павінен разбірацца ў доглядавых сродках і касметыцы для кансультавання сваёй аўдыторыі. Як бы складана не гучала, але прафесіянал робіць усё хутка і якасна. 

 Барберам можна стаць у любым узросце, галоўнае жаданне па-майстэрску працаваць рукамі і шточас вучыцца розным тэхнікам.  Месца працы спецыялізаваныя салоны ці ўласныя студыі.  Незалежныя спецыялісты таксама могуць прапанаваць курсы для кар’ерыстаў-пачаткоўцаў.

Што ж трэба ўмець, каб стаць прафесіяналам?

  • Догляд валасоў: выконваць стрыжку любой складанасці, афарбоўванне і камуфляванне сівізны;
  • Падбор прыдатнай формы барады і вусоў: справа тычыцца мадэлявання і галення рознымі відамі брытваў;
  • Стварэнне тэматычных абліччаў: праца над касцюміраванымі вобразамі на розныя выпадкі;
  • Кансультацыя кліентаў: веданне асаблівасцяў доглядавай касметыкі, каб даць правільную параду.

 Варта разумець, што барбер камунікабельны і ветлiвы працаўнік, які можа і падтрымаць размову, і стварыць камфортную атмасферу.  Важна авалодаць пунктуальнасцю і эмпатыяй. Таксама ў вашым характары павінны пераважаць добразычлівасць, такт і лёгкая харызма.

Тым, хто абраў шлях барбера, не трэба мець вышэйшую адукацыю.  Аднак добрым пачаткам у прафесіі стане вучоба ў тэхналагічным каледжы.  І нават гэтага можа быць недастаткова. Барберу неабходна шточас удасканальвацца, і такую ​​магчымасць даюць курсы.  Месячнае навучанне насычана лекцыямі, семінарамі і практыкай.  А пасля выніковага іспыту выпускнікі атрымаюць сертыфікат ці дыплом спецыяліста.

  Менавіта так адкрыла для сябе свет барберынгу дзейны майстар мужчынскага салона Вікторыя Ерафеева:

 — У сферы цырульніцкага мастацтва я ўжо каля 3 гадоў, а пачынала свой шлях з навучання ў Гродзенскім каледжы.  Пасля атрымання «скарыначкі» вырашыла для сябе, што хачу займацца выключна мужчынскімі стрыжкамі. 

 Зараз я магу параіць пачаткоўцам, што трэба пачынаць практыкавацца ў месцах, дзе стрыжкі каштуюць няшмат.  Гэта дапаможа «набіць» руку без непатрэбных згрызот сумлення і набыць навык камунікабельнасці.  Бо майстар — свайго роду псіхолаг.  І калі навучыцца добра размаўляць, кліент вернецца яшчэ не адзін раз.

 Барбер-пачатковец павінен разумець: пасля адных курсаў прафесіяналам адразу не станеш.  Паколькі наша сфера не стаіць на месцы, трэнды ўвесь час змяняюць адзін аднаго, а кліенты хочуць выглядаць сучасна. Калі ўжо вы вырашылі прайсці навучанне, то не варта абіраць настаўніка, які працуе на струмень людзей. Лепей вучыцца ў настаўнікаў з вялікім стажам працы, хаця гэта і можа быць даражэй, але ўсе пытанні сапраўды будуць вырашаныя!

Такім чынам, калі прафесійны пачатак ужо пакладзены, то ні ў якім разе не спыняйцеся на дасягнутым.  Навучанне і самаразвіццё ўвесь час павінны суправаджаць спецыяліста-пачаткоўца.  Стварайце партфоліа, вядзіце сацыяльныя сеткі, удзельнічайце ў абмене досведам і напрацоўвайце рэпутацыю ў сваёй галіне!

Кацярына КОРАНЬ,

факультэт журналiстыкi БДУ

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *