Камп’ютарные тэхналогіі і інтэлект

Рубрыка: Сур’ёзнае з гумарам

Усё пачалося з размовы з мужам на падвышаных тонах.

Чаму ты не зрабіў у браўзеры закладку хаця б на электронны дзённік? Туды ж часта давядзецца зазіраць! — абуралася я таму, як ён наладзіў новы акаўнт на сямейным камп’ютары.

Вам дадзена HTTP, каб вы маглі з любога камп’ютара заходзіць на патрэбны рэсурс, — адбіваўся ён.

І сапраўды, што лепш — трымаць у памяці ўсе цікавыя сайты, якія ты пабачыў? Ці сабраць на працоўным стале калекцыю ярлыкоў на ўсе выпадкі жыцця?

Дапаможа мне ў гэтым дацэнт кафедры інфарматыкі БДУІР Сяргей Сіротка.

Камп’ютары і інтэрнэт стала ўвайшлі ў наша жыццё. Сучасны чалавек… Стоп, а каго мы маем на ўвазе пад сучасным чалавекам? Не толькі ж тых, хто нарадзіўся ў новым тысячагоддзі і рос са смартфонам у руках. Інфарматыка з’явілася сярод школьных прадметаў у 1985 годзе — для старшакласнікаў. Так што нават калі вашы бацькі нарадзіліся ў пачатку сямідзясятых — камп’ютар для іх – не дзіва.

Сяргей: Я вывучаў прафесію «аператар-праграміст» у вучэбна-вытворчым камбінаце. У нас былі клавіятуры, маніторы, а сама машына знаходзілася на іншым паверсе і займала вялізную залу. Каб перазагрузіць яе, трэба было патэлефанаваць дзяжурнаму, які і націскаў адпаведную кнопку.

У мяне было не так экзатычна — мы хадзілі ў суседнюю школу, дзе на «Карветах» вывучалі BASIC. А калі заставаўся час — нават гулялі. Але гульні былі «тэкставыя». Напрыклад, вам прапаноўвалі зрабіць стаўку ў казіно, вы ўводзілі лічбы, а потым вам паведамлялі, ці выйгралі вы.

Так што для нашага пакалення камп’ютар ад пачатку быў не асабістай машынай, а рэччу, якой нам толькі далі пакарыстацца. І правілы абыходжання з ім былі такія ж, як, напрыклад, з бібліятэчнай кнігай. На ёй не прынята рабіць зацемак — нават алоўкам, загінаць вугалкі старонак і тым больш — ставіць на яе патэльню. Гэтак жа і з камп’ютарам.

Я не захоўваю файл на «працоўным стале»;

не захоўваю паролі з дапамогай менеджара пароляў;

па магчымасці не карыстаюся кліенцкімі праграмамі, аддаю перавагу вэб-версіям.

Усё гэта дазваляе, скончыўшы работу, пакінуць камп’ютар без залішніх слядоў дзейнасці. Так што наступны карыстальнік нават не будзе ведаць   вы пісалі раман ці стваралі мультфільм. А таксама не залежыць ад канкрэтнай машыны і працягваць работу на любой.

Але ці патрэбна ўсё гэта з асабістым камп’ютарам? Гэта ж як у асабістым пакоі:  чалавек можа складваць у ім кнігі пад ложкам, а адзенне на крэсле. І нічога кепскага ў гэтым як быццам бы няма.

Але я ведаю гісторыю, калі студэнт страціў амаль гатовую дыпломную работу (а гэта болей, чым проста даклад), таму што захоўваў яе «на працоўным стале». Здагадваецеся, што здарылася? Камп’ютар аўтаматычна абнаўляўся і ўсё, што было на дыску С, знікла.

Дарэчы, ці ведаеце, чаму дыскі маюць назву C:, D: і гэтак далей? Калісьці цвёрдых дыскаў на камп’ютарах не было, інфармацыя захоўвалася на дыскетах 5- ці 3-цалёвых. Пад іх і адводзіліся літары А: і В:. Зараз імі, бадай, не карыстаюцца, а нумарацыя засталася. Дыск С: звычайна адводзіцца пад сістэму і службовыя праграмы, туды ж па змоўчанні Віндаўс захоўвае вашы файлы. Дыск С:, можа быць, і невялікі, так што, калі вы будзеце захоўваць там свае любімыя фільмы, месца на ім скончыцца вельмі хутка. Так што першае, што варта зрабіць з новым камп’ютарам завесці на дыску D: тэчкі «Фільмы», «Фота», «Школьныя даклады», «Мая творчасць» і г.д.

Але ж зараз можна захоўваць файлы і на сеткавым дыску. І якая розніца, дзе яны знаходзяцца, калі іх можна хутка дастаць?

Але ж ніхто не гарантуе, што гаспадары «воблачнага  сховішча» ў нейкі момант не перадумаюць і не змяняць правілы. Ці не пачнуць на вашых тэкстах ці малюнках трэніраваць свой новы штучны інтэлект. Так што самыя важныя файлы я дублюю на флэшцы.

Ці не састарэў такі спосаб?

А давайце ўспомнім, як часта вы забываецеся заплаціць інтэрнэт-правайдару? Ці з нейкіх яшчэ прычын сеціва недаступнае? І што вы будзеце рабіць?

Але ж флэшка — таксама не ідэальны спосаб захоўвання. Яна можа «згарэць», калі яе ўставілі ў зламаны порт.

Вось таму ў мяне мінімум дзве флэшкі адна для сваіх файлаў, другая каб можна было камусьці пазычыць ці даць, каб на яе перапісалі нешта патрэбнае. Каштуюць яны нядорага, а дапамогуць карыстальніку шмат у чым.

Але з флэшкай могуць перадавацца вірусы.

І гэта таксама. Зараз антывірус працуе аўтаматычна, у нашай маладосці машыны былі не настолькі магутныя, а памяці антывірус патрабаваў шмат, таму яго ўключалі толькі пры патрэбе. А часам ленаваліся. І потым дзівіліся куды падзеліся ўсе тэчкі.

Здаецца, я ведаю, пра які вірус ты кажаш. Ён рабіў тэчкі нябачнымі і замяняў іх ярлыкамі. Я навучылася з ім даваць рады: замест “правадніка” адкрывала двухаконны менеджар, і ярлыкі можна было выдаліць, а папкі зноў зрабіць бачнымі.

Менавіта таму я…

Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №3 за 2025 год

Наталля СІРОТКА

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *