Анонс часопіса «Бярозка» №7

Усім сонечнай раніцы, сябры! Мы з добрымі навінамі: прынамсі, надрукаваўся і прыехаў да нас новенькі часопіс з АДНОЎЛЕНАЙ ВЁРСТКАЙ. Мы змянілі свой падыход да дызайну, таму спяшайцеся набыць «Бярозку»! Дарэчы, вас чакае не толькі прыемны візуал, а і актуальныя, цікавыя тэкст.

У выпуску №7 вас чакае:

Эксклюзіўнае інтэрв’ю з гуртом «Сава». Размаўляем з салістам Тарасам пра заснаванне гурта, каханне, нью-вэйв, любімую літаратуру і канцэрт у Мінску.

Рэцэнзія на спектакль Брэсцкага тэатра лялек «Дзівак з Ганчарнай вуліцы».

Фотарэпартаж з літаратурна-музычнага свята «Цімкавіцкія вытокі»: вершы, майстар-класы, канферэнцыя.

Рубрыка «Заяўка на парнас» з казкаю пра сапраўдную Любоў і «Маршрут праз паэтычнае сэрца» з пранікнёнымі вершамі Вольгі Славінай.

Філасоўскае разважанне на тэму «Ці варта нам баяцца штучнага інтэлекту»

Дайджэст пра тое, як распавядаць захапляльна гісторыі з дапамогай сторытэлінгу

Знаёмства з прафесіяй пісьменніка: як ім стаць, куды пайсці вучыцца?

І апавяданне на падмурку ўспамінаў рэальнага чалавека «Славянскае братэрства»

Прыемнага вам чытання!

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *