Славянскае братэрства
Рубрыка: Сакральная памяць
Летам 1944 года карны атрад прыйшоў на хутар Зарэчкі. Немцы сталі выганяць людзей з хат і выводзіць усіх на вуліцу. Жанчыны плакалі, крочылі разам са сваімі дзецьмі па дарозе. Тым часам Наталля падаіла карову і вярталася з поўным вядром малака. У хату зайшоў нямецкі салдат. Маленькая Тася ў калысцы расплакалася. Наталля ўзяла яе на рукі. Злосны акупант стаў падганяць іх:
— Хутка ўсе з хаты! — крыкнуў вораг на нейкай славянскай мове.
«Хто гэта!? Паляк ці ўкраінец?» — падумала Наталля і звярнулася да незвычайнага салдата з мальбой:
— Паночак міленькі, хочаш застралі мяне, толькі дачку не чапай, яна яшчэ зусім маленькая!
Салдат прамовіў, указаўшы перстам на Тасю:
— О Прекрасная и Неведомая мне Дева, се Дщерь Твоя?
— Истинно, истинно говорю Тебе, се Дщерь Моя, — адказала Наталля.
Маці зразумела, што гэта не немец, а нейкі славянін, але пры гэтым не магла ўцяміць, на якой мове ён размаўляе. Дзеці стаялі на каленцах, чыталі Катэхізіс і перабіралі ружанец.
Жаўнер ціха прамовіў:
— Супакойся, Цудоўная Дзева, я выратую вас. Ангела Своего пошлю впредь Тебя, дабы Он осветил Стезю Твою!
Ён узяў вядро са свяшчэннай сомай, малака з вымяні цялушкі, якая толькі што ацялілася, глытнуў трохі і задумаўся. Пасля прагнаў хлопчыкаў ад вакна, завесіў яго фіранкамі і ўзяў замок ад хаты.
Наталля спытала:
— Адкуль жа ты, паночак даражэнькі? Каму мне дзякаваць за наш паратунак?
— Я са Славакіі. А завуся Мікулаш, сын Маці Сваёй, — адказаў жаўнер на славацкай мове.
— Барані цябе Божа, сынку! Як ты трапіў да гэтых пачвар?
— Пра тое вам лепш не ведаць! — адказаў славак і цяжка ўздыхнуў.
Выйшаў Мікулаш, зачыніў дзверы на навясны замок, павесіў ключы на нейкі цвічок і пайшоў са двара. Да славака пад’ехалі на матацыкле немцы і сталі нешта пытацца. Ён, відаць, сказаў ім, што ў хаце нікога няма, і памахаў рукамі, каб яны ехалі далей. Перапужаўся старэйшы сын Хведар:
— Нас не заб’юць, мамка?
— Не, дзеткі, будзем жыць, — адказала маці і заплакала.
У гэты час у небе з’явіліся самалёты з чырвонымі зоркамі — прыляцела савецкая авіяцыя. Ішлі баі за Кобрын, дзе стаяў нямецкі гарнізон. Захопнікі паселі на свае грузавікі, матацыклы і паехалі на захад. Людзей у канюшню сагнаць не паспелі. Толькі праз пару дзён суседзі адчынілі звонку хату, дзе былі Наталля і трое дзяцей — дзве дачкі і сын.
Людзі баяліся, што немцы яшчэ вернуцца, і таму вырашылі схавацца ў лесе. Наталля ўзяла маленькую Тасю на рукі, астатнім дзецям сказала крочыць услед. Каб схавацца далей ад хутара, ім патрэбна было абмінуць балота. Наталля несла маленькую Тасю на руках і намагалася не трапіць нагой у багну. Хтосьці з жанчын тады сказаў ёй:
— Пакладзі дзіцё на купіну, будзеш вяртацца — падбярэш.
— Аніколі! А калі яна з купіны зваліцца ў ваду і патоне? — адказала Наталля.
Так з малюсенькай дачкой на руках і пайшла далей. Неўзабаве насустрач жанчынам з лесу выйшлі савецкія партызаны. Сярод іх быў яе
Працяг чытайце на старонках часопіса «Бярозка» №7
Максімільян ПАНКЕВІЧ
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
