Ці варта нам баяцца штучнага інтэлекту?
Рубрыка: Школа журналістыкі
Адкажыце шчыра, калі вы чуеце словазлучэнне «штучны інтэлект», які вобраз у вас узнікае? Напэўна, нешта з галівудскіх блокбастараў пра робатаў і свет, дзе машыны кіруюць людзьмі? Я, прызнацца, таксама часам адчуваю дрыжыкі па спіне ад гэтых думак.
Але ці сапраўды варта нам баяцца гэтага «цуда-юда»? Вось у чым пытанне. З аднаго боку, штучны інтэлект дапамагае лекарам дыягнаставаць хваробы, ён аптымізуе вытворчасць і робіць жыццё людзей прасцейшым. З іншага — нельга забывацца на небяспеку. Вядомы фізік Стывен Хокінг сцвярджаў: «…развіццё поўнага штучнага інтэлекту можа стаць канцом чалавечай расы». Маштабна, ці не так?
Памятаеце з урокаў гісторыі, як у XІX стагоддзі людзі баяліся электрычнасці? Уяўлялі сабе, што яна выклікае засуху, хваробы, вар’яцтвы і нават смерць. Але ж «лямпачка Ільіча» не знішчыла нас. Наадварот, электрычнасць стала неад’емнай часткай жыцця. Камп’ютары, інтэрнэт, мабільныя тэлефоны… А нашы бабулі ў юнацтве нават уявіць не маглі такое!
Давайце яшчэ зазірнём у мінулае. Часы індустрыялізацыі. Працаўнікі знішчалі машыны, баючыся застацца без працы. Так, некаторыя сапраўды былі звольнены, бо яна замяняла адразу дзясятак чалавек. Але ў выніку тэхніка-эканамічнага пераходу да прамысловага спосабу вытворчасці з’явіліся новыя прафесіі, новыя магчымасці, значна палепшылася жыццё. Можа, і са штучным інтэлектам будзе нешта падобнае?
Вось вам парадокс: мы ствараем нейрасеткі, каб яны нам дапамагалі і вырашалі нашы праблемы, але ў той жа час страшымся, што яны самі стануць праблемай.
Ведаеце, што асабліва хвалюе? Не тое, што «камп’ютарны» розум захопіць свет. А што ён можа стаць інструментам маніпуляцый і будзе выкарыстоўвацца для татальнага кантролю, каб пазбавіць чалавека свабоды і асабістасці. Як з агнём: людзі могуць на ім гатаваць, вырабляць шкло, гартаваць сталь, але ў той жа час ён выпальвае лясы, дамы, гарады, з’яўляецца зброяй. Так і ШІ можа даць уладу над мінулым, сучаснасцю і будучыняй у нядобразычлівыя рукі тых, хто не мае на гэта маральнага права, недастаткова дасведчаны, несумленны.
Што ж рабіць? Паддацца паніцы і адмовіцца ад прагрэсу? Упэўненая — не! Штучны інтэлект — толькі інструмент. Усё залежыць ад нас і ад нашага выбару. Таму нават у эпоху тэхналогій важней за ўсё не згубіць
Працяг чытайце на старонках часопіса «Бярозка» №7
Наталля ШАХЛЕВІЧ,
ліцэй імя Ф.Э. Дзяржынскага БДУ, 11 клас
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
