Рукапісы не гараць: пісьменніцтва — талент ці пакліканне ?

Пісьменнік не проста чалавек, які стварае тэксты. Ён пранікае ў глыбіні чалавечай душы і адлюстроўвае ўсю сутнасць свайго часу.  На яго плячах адказнасць захавальніка памяці, культурнай спадчыны і  .  Сёння даведаемся ў маладой пісьменніцы, будучага лекара Паліны Корневай, як знайсці сябе ў гэтай прафесіі:

Думаю, што пісьменнікам трэба нарадзіцца.  Жаданне тварыць закладзена на генетычным узроўні, бо аўтар стваральнік.  Для таго каб фарміраваць новыя су  у яго, так бы мовіць, павінен быць крыху іншы мозг, «творчы».  А натхненне гэта  . Вы пачынаеце бачыць цудоўнае вакол сябе, што дае стымул   творчасці.

 Магу ўпэўнена сказаць, што пісьменніцтва не хобі, а частка мяне.  Гэтак жа, як і медыцына, хоць прафесійная дзейнасць заўсёды займала і будзе займаць галоўнае месца.  Я змагла інтэграваць літаратуру ў сваю штодзённасць такім чынам, што нават для скептыкаў гэта выглядае гарманічна, бо большасць маіх твораў так ці інакш датычацца сферы медыцыны.

Як вядома, пісьменнік павінен ствараць літаратурныя творы. Творцу важна быць чулым да дэталяў, адчуваць «нюансы» жыцця, якія шмат каму незаўважныя.  Ён аналізуе, рэфлексуе і выкладае свае думкі на паперы.  Аўтар, які супрацоўнічае з выдавецтвам, абавязаны выконваць дэдлайны, узаемадзейнічаць з рэдактарам, рэкламаваць і прасоўваць сваю кнігу.

Калі ж пісьменнік яшчэ не знайшоў сваё выдавецтва, то Паліна раіць шукаць яго праз афіцыйныя арганізацыі:

Найперш трэба стаць членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, стаць прызнаным. Тады ваш рукапіс прачытаюць больш ахвотна, будзе надзея на канструктыўны дыялог з выдавецтвамі.

Не менш важныя літаратурныя конкурсы гэта ваш шлях да мастацкага свету. Праз iх пісьменнікаў-пачаткоўцаў могуць заўважыць перыядычныя выданні і літаратурныя крытыкі. Так з’явіцца магчымасць атрымаць аўдыторыю, пазнаёміцца ​​і папрацаваць з галоўнымі рэдактарамі перыядычных выданняў.

     Падабраць навучальную ўстанову, у якой знойдзецца спецыялізацыя «пісьменнік», цяжкавата.  А ці патрэбна яна ўвогуле? Студэнтка філфака БДУ Паліна Дваранская, яна ж Паўлінка, лічыць, што талент, бясспрэчна, мае патрэбу ў развіцці, а адукацыя ўсё ж такі ў гэтым вельмі дапамагае:

     Я скончыла першы курс і магу з упэўненасцю сказаць, што веды, атрыманыя ў гэтым годзе, – значны падмурак: інфармацыя, патрэбная мне ў прафесійнай дзейнасці і ў творчай сферы, паглыбляецца і  ўпарадкоўваецца ў галаве…

     Калі ўсё ж вы імкняцеся атрымаць больш паглыбленыя веды, то беларускую ці рускую мовы можна вывучаць як у рэгіянальных вну БрДУ ім.  А. С.  Пушкіна, ВДУ ім.  П. М.  Машэрава, ГрДУ ім.  Янкі Купалы, МДУ iм. А. А. Куляшова, ГДУ iм. Ф. Скарыны i МДПУ iм. I. П. Шамякiна, так і ў сталіцы:

         Філфак БДУ можа прапанаваць наступныя спецыяльнасці:

  • «Беларуская філалогія» і «Руская філалогія»: у першым выпадку трэба здаць уступныя іспыты беларускай ці рускай мове на выбар (ЦЭ/ЦТ), беларускай літаратуры (у вуснай форме), гісторыі Беларусі (ЦЭ/ЦТ); у 2024 на дзённае бюджэтнае навучанне прынялі 21 студэнта, прахадны парог склаў 229 балаў; у другім выпрабаваннi адрозніваюцца толькі вусным іспытам па рускай літаратуры, а набор будучых спецыялістаў некалькі больш 36 месцаў з прахаднымі 312 баламі.

          Філфак БДПУ ім. М. Танка таксама запрашае прайсці навучанне ў іх:

  • «Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура, Руская мова і літаратура)»: пералік уступных іспытаў такі ж, як і ў БДУ; на першую спецыяльнасць у мінулым годзе прынялі 10 бюджэтнікаў дзённай формы навучання, прычым залічылі ўсіх жадаючых; а тым, хто выбраў другі напрамак, давялося пастарацца крыху больш планавы набор склаў 15 студэнтаў з прахадным парогам у 305 балаў.

    Атрымаць пісьменніцкі досвед і знайсці натхненне можна ў коле аднадумцаў літаратурных аб’яднанняў.  Сярод такіх жа таленавітых людзей можна павысіць сваю нагляднасць i апрабаваць пяро:

        На мой погляд, стыль пісьма не знаходзяць, а распрацоўваюць. Гэта складаны, але цікавы працэс, які можа доўжыцца гадамі. Вельмі ўплываюць тэксты, якія чытаюцца аўтарам цягам жыцця, менавіта з іх аўтар можа браць  «разынкі» і дадаваць у свой стыль, які распрацуецца ў пісьменніка праз шмат-шмат часу, прыкмячае Паўлiнка.

       Не менш важнай асаблівасцю прафесіі з’яўляецца…

Працяг чытайце на старонках часопіса «Бярозка» №7

Кацярына КОРАНЬ

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *