Гісторыя гарбаты

Бадзёрая гарбата мае сілу збіраць розных людзей за адным сталом. Яе рэцэпт ведаюць усе, але як яе піць — ведае не кожны. Чаяпіцце — гэта больш, чым проста працэс залівання травы вадою. Гэта цэлае мастацтва, поўнае тонкіх асаблівасцяў і правіл. У свеце існуе шмат чайных традыцый, але давайце спынімся на самых вядомых.

Для разагрэву «вады» пачнем з самага вядомага прадстаўніка чайнай культуры.

Таямніца кітайскіх  традыцый

З падручнікаў гісторыі мы ведаем, што Паднябесная — краіна, якая шануе свае звычаі. Адзін з іх старажытных рытуалаў — правядзенне чайнай цырымоніі. Гэта не проста спосаб прагнаць смагу, а тонкі працэс атрымлівання задавальнення ад духмянага смаку напою.

Як кажуць легенды, больш за 5000 гадоў таму імператар Шэнь-нун выпадкова вынайшаў гарбату, калі лісце з дзікага дрэва ўпала ў яго кацялок з кіпнем. Напой здзівіў сваім водарам і смакам, а пазней людзі даведаліся і пра яго карысныя ўласцівасці. Так нарадзілася тысячагадовая традыцыя. Дарэчы, кітайскі ўлун Цьегуаньінь лічыцца самым дарагім гатункам на сённяшні дзень і каштуе да $1500 за фунт (409 г).

У Кітаі існуе асаблівая практыка заварвання чаю — Гунфу Ча. Яна адлюстроўвае галоўныя прынцыпы кітайскай культуры: гармонію, павагу, чысціню і духоўны спакой. У яе аснове ляжыць ідэя ўважлівасці і адчуванне моманту. Гэта падобна да медытацыі: чалавек адкладае штодзённыя клопаты і канцэнтруецца на смаку, водары і нават колеры напою.

Падчас кіравання дынастыі Цын у цырымоніях зарадзіўся звычай падзякі. Пасля разліву травянога адвару прынята стукаць трыма пальцамі па стале ў знак удзячнасці чайнаму майстру. Гэты звычай называюць «коўтау пальцамі». Яго ўвёў імператар Цяньлун, калі падарожнічаў па краіне інкогніта і асабіста разліваў гарбату па шклянках сваіх спадарожнікаў.

Кітайская цырымонія дапамагае лепш адчуць смак гарбаты, раскрываючы яе адценні. Калі ўсё робяць правільна — падбіраюць патрэбную тэмпературу вады, прытрымліваюцца часу заварвання — напой выходзіць асабліва духмяным і насычаным.

Цяпер, калі вада закіпела, можна пераходзіць да заварвання і самага арыстакратычнага аматара ліставога настою.

Гарбата па-ангельску

Іншы падыход можна назіраць у Вялікабрытаніі. Хоць гарачы адвар з’явіўся ў Англіі толькі ў XVII стагоддзі, сёння яго па правах лічаць нацыянальным напоем. Спачатку яго падавалі ў спецыялізаваных пітных установах, а ўжо праз сто гадоў гарбату палюбілі ўсе — ад простых рабочых да арыстакратаў.

Традыцыйнае англійскае чаяпіцце, у адрозненне ад кітайскага, не мае строгіх правілаў разліву і спажывання. Жыхары каралеўства зрабілі стаўку на час і частату прыёму:

Раніца, згодна з канонамі, прадугледжвае два кубка гарбаты: першы п’юць каля шостай гадзіны, другі — праз некалькі гадзін. Напой павінен быць моцным, густым, насычаным — каб весці рэй наступнаму дню.

«Five o’clock» — вядомы і модны звычай, прыдуманы герцагіняй Ганнай Бедфордскай у XIX стагоддзі, да гэтага часу застаецца сімвалам краіны. Вячэрнія чаяпіцці любіла і каралева Лізавета: яны малі вялікую папулярнасць у вышэйшым свеце. Брытанцы ганарацца сваім захапленнем гэтым напоем. Яны нават сталі заснавальнікамі традыцыі дадаваць малако. Арыстакратыя налівала яго пасля заваркі, паказваючы, што

Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №8

Маргарыта ЖЫГАР

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *