Права на нянавісць

Тэма вайны, болю і пакут заўсёды была з нашым народам. Гэтак жа, як чалавек не можа дакрануцца да крывацёку, у першыя гады пасля Вялікай Айчыннай грамадству не хапала моцы, каб «дакрануцца» да балючай тэмы вайны. Асэнсаваць яе трагічнасць для савецкіх людзей першым паспрабаваў Сяргей Бандарчук. У сваім фільме  «Лёс чалавека» ён распавёў гісторыю мужчыны, які страціў сям’ю, быў на крок ад смерці, але не зламаўся і нават стаў апірышчам для іншага чалавека.

 «Вазьму твой боль»

Да разважання пра здраднікаў-калабарантаў наблізіцца было яшчэ цяжэй: як зразумець, чаму адзін чалавек абірае адданасць нават пад пісталетам, а другі — здрадніцтва і шлях ка́та? У сярэдзіне шасцідзясятых з’явіліся першыя кінастужкі, прысвечаныя гэтай тэме. І калі меркаваць па іх папулярнасці — кінематаграфісты трапілі ў «хворае» месца гледача.

 «Вазьму твой боль» — фільм 1981 года Міхаіла Пташука. У родную вёску Івана Батрака вяртаецца былы паліцай Шышковіч, і герой адразу адчувае шалёную нянавісць да мужчыны. Ён ведае, што «Шышка» адсядзеў за свае злачынствы шмат гадоў у лагеры, але гэта не суцішае яго болю. Словы і думкі Івана займае толькі сусед-паліцай. Яго гнеў не супакоіць нават новае расследаванне, а самае важнае: усе разумеюць, што Іван мае на свае пачуцці поўнае права, бо менавіта праз Шышковіча забілі матулю і сястру Батрака.

Аўтар кнігі, паводле якой здымалі кінастужку, Іван Шамякін, быў вельмі здзіўлены, як страктаваў сюжэт рэжысёр. Для пісьменніка галоўным персанажам быў Іванька, хлопчык, што застаў вайну. А Міхаіл Пташук прызнаваўся, што здымаў пра сваю маці, якая была звязана з партызанамі: насіла ім ежу. І для яго фільм пра жанчын.

УРЭЗКА НА ВЁРСТЦЫ

 Міхаіл Пташук здымаў фільм на сваёй малой радзіме — у вёсцы Федзюкі, Ляхавічскі раён, таму вясковыя двары, дамы і вуліца — не дэкарацыі. У 1982 годзе здымачная група фільма атрымала Дзяржаўную прэмію БССР.

Мы бачым чатырох жанчын розных пакаленняў маці Іванькі, яго жонку Таісію, што працуе медсястрой, іх дачку… Жонку Шыковіча, ролю якой бліскуча сыграла Стэфанія Станюта. Сімвалічна, што менавіта жанчынам належыць права выносіць прысуд. І няхай кажуць, што ў вайны нежаночае аблічча, шматлікія помнікі маюць вобраз жанчын. Ад велічнай статуі на Мамаевым кургане да сціплага помніка маці-патрыётцы ў Жодзіне.

 «Дзяржаўны злачынца»

У гэтай стужцы мы не ўбачым ваенных падзей — толькі расповеды сведкаў пра расстрэлы і катаванні. Эмацыйны шквал захліствае гледача з першых кадраў: мы бачым сцэну завочнага суда. Сведка — жанчына, якая страціла зрок падчас вайны — расказвае пра злачынствы гітлераўца Берга. Яна ўзгадвае і яшчэ адно прозвішча — Залаціцкі. На яе думку ён таксама вінаваты ў шматлікіх злачынствах, можа быць жывым і мець іншае прозвішча. Група следчых пачынае пошукі. На жаль, у іх няма партрэта здрадніка, а толькі дэталі: мітуслівыя рукі, гадзіннік з  музыкай. Хто ж гэта? Таксіст з Рыгі, артыст цырка, а можа, стары філатэліст? Па ўсіх законах дэтэктыва злачынца будзе ў вас перад вачыма, але раскрыць яго будзе складана. І хай займальны сюжэт не схавае ад вас галоўнай думкі — кожнага здрадніка чакае справядлівае пакаранне. «Ёсць злачынствы, якія нельга дараваць» — скажа пасля арышту Залаціцкага герой Аляксандра Дзям’яненкі.

УРЭЗКА НА ВЁРСТЦЫ

Сцэнарыст фільма — Аляксандр Галіч — быў узнагароджаны Ганаровай граматай КДБ СССР. Стваральнікаў карціны кансультавалі непасрэдна супрацоўнікі дзяржбяспекі, працаваў у архівах арганізацыі і сам Галіч. Стужка выйшла ў 1965 годзе і стала адным з трох лідараў пракату. На першым месцы ў той год апынулася камедыя Леаніда Гайдая «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка». Магчыма, гэтыя акалічнасці і вызначылі далейшы лёс Аляксандра Дзям’яненкі. Яго сталі ўспрымаць комікам, нягледзячы на фільм «Дзяржаўны злачынца», дзе ён раскрываецца як сур’ёзны акцёр. Між тым Аляксандр  стаў знакамітым яшчэ і «па-за камерай», але пра гэта трошкі далей

Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №8

Наталля СІРОТКА

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *