Гуляем экалагічна. Маршрут для тых, хто хоча з іншага боку паглядзець на Мінск
Пешаходныя прагулкі, яны ж шпацыры, — гэта не проста альтэрнатыва транспарту. Гэта спосаб умацаваць здароўе, знізіць узровень стрэсу, прыслухацца да сябе і адчуць сувязь з наваколлем. У Мінску шмат маршрутаў, дзе можна не толькі з задавальненнем прагуляцца, але і пашырыць свой кругагляд. Прапаную варыянт, які зойме ўсяго 1–1,5 гадзіны, але прынясе шмат карысці. І ўсё гэта без шкоды для экалогіі.
Працягласць: 1,5–2 км.
Час: 1–1,5 гадзіны з прыпынкамі.
Асноўныя кропкі маршруту:
- Верхні горад — старт
Пачынаем шпацыр у Верхнім горадзе — найстарэйшай частцы Мінска, дзе над бялюткім фасадам узвышаецца кафедральны сабор Святога Духа. Ён быў пабудаваны ў XVII стагоддзі і дагэтуль захоўвае барочную строгасць: ляпніна, абразы над уваходам, зялёныя дахі і дакладная сіметрыя, якія робяць яго адной з галоўных архітэктурных перлін горада. Побач — брукаванка, кветнікі, лаўкі і амаль заўсёды лёгкая музыка. Тут хочацца спыніцца, зрабіць глыбокі ўздых і запаволіцца. - Вуліцы Кірыла і Мяфодзія і Зыбіцкая
Збочваем і трапляем ва ўтульны квартал: брукаваныя вулачкі, ліхтары, старадаўнія дамы — усё вядзе да Зыбіцкай, самай жывой вуліцы Мінска. Тут кавярні чаргуюцца з барамі, вітрыны ўпрыгожаны кветкамі, гучыць музыка, размовы на тэрасах ствараюць атмасферу маленькага еўрапейскага горада. - Траецкае прадмесце
Прайсці над мостам — і вас чакае зусім іншая гісторыя. Траецкае прадмесце ляжыць ля Свіслачы, быццам ілюстрацыя са старой кнігі. Чырвоныя дахі, каваныя балконы, вузкія вулачкі, драўляныя форткі — усё дыхае цішынёй. Тут хочацца заблукаць і ў маленькіх крамах знайсці нешта асаблівае. - Востраў слёз
Невялікі гарбаты мост з Траецкага падкажа наступную лакацыю — Востраў слёз. Цікавы факт: мемарыял пачаў будавацца на штучным востраве ў 1988 годзе, калі яшчэ не скончылася вайна, а афіцыйна быў адкрыты для наведвальнікаў толькі ў 1996 годзе.
Мемарыяльнае месца займела неафіцыйную назву «Востраў Мужнасці і Смутку».
Тут амаль не гавораць уголас. Бронзавыя фігуры, анёл, які плача, камяні-валуны з назвамі афганскіх мясцін, дзе загінулі беларускія вайскоўцы, памінальны стол — уся прастора прасякнута памяццю. Тут хочацца спыніцца і пабыць сам-насам.
5. Набярэжная Свіслачы і вуліца Максіма Багдановіча
Ідзём уздоўж…
Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №9
Карына ПІСКАРОВА,
гімназія № 39 г. Мінска,
фота з інтэрнэт-крыніц
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
