«Вырай», «Маналіт» і магія беларускай творчасці. Размова з Вікторыяй Кляўко
Вікторыя — беларуская пісьменніца, чый творчы шлях, глыбокі і шчыры, адзначаны стварэннем пранікнёнага рамана «Вырай». Яна не проста аўтарка. Яна — рухавік культурнага жыцця ў Мінску, сапраўдная энтузіястка, якая заснавала ўнікальную літаратурную прастору. Разам мы паглыбімся ў яе творчы свет, пазнаёміліся з гісторыяй стварэння кнігі, асабістым досведам, што ўплятаецца ў радкі твора, і даведаемся пра маштабны праект «Маналіт», які стаў цэнтрам прыцягнення для аматараў беларускага слова і літаратуры.
Эмацыйны боль і мастацтва
Раман «Вырай» — гэта кранальная гісторыя пра вяртанне дадому, пошук сябе і лёсавызначальныя выбары. Яна мае глыбокія карані, звязаныя з асабістым жыццём аўтаркі.
«Мае безумоўна, пакінулі свой след на старонках гэтай кнігі. Таму я ўсё яшчэ не паказала яе бацькам… Падзеі, якія паказаны ў рамане, часам маюць амаль дакументальны характар. Напрыклад, сцэны, калі мая бабуля трапіла ў рэанімацыю — я занатоўвала іх адразу. Апісана тое, як трымала яе руку, яе апошнія хвіліны жыцця, рэплікі санітараў і лекараў…»
На той момант, прызнаецца Вікторыя, яна напісала палову рамана.
«Увесь боль ад тых падзей, якія давялося перажыць, стаў маім матэрыялам. Замест таго, каб патануць у адчаі, я перакінула цяжар на свой тэкст.
Калі я пішу, адчуваю не проста палёгку, а сапраўднае вызваленне».
Хаця ў літаратурных колах гэта лічыцца «дрэнным тонам», бо «не трэба рабіць з чытача свайго псіхатэрапеўта». У аснове сюжэта ляжыць важнае пытанне, якое асабіста закранае аўтарку: «Я стала разважаць: што ёсць дом? Дзе ён?»
Водгукі і адвага
Калі выйшаў раман, аўтарка адчула асаблівую ўразлівасць.
«Было страшна. Калі выпускаеш кнігу, асабліва першую, — ты быццам распранаешся перад людзьмі і агаляеш свой унутраны свет».
Водгукі былі ў асноўным станоўчыя.
«Асабліва запомнілася, што гераіня часам раздражняла сваімі паводзінамі. Шчыра кажучы, яна і ў мяне выклікала такія ж пачуцці! Але так і было задумана — яна мусіла быць менавіта такой. А яшчэ чытачы прызнаваліся, што адчувалі страх перад кнігай, баючыся таго болю, які яна можа ім прынесці. Вось нават на першай прэзентацыі ўсе плакалі».
Акцёры на рэпетыцыях чыткі прапускалі гісторыю праз сябе са слязамі на вачах.
«Атрымалася балючая гісторыя, але на гэтую тэму трэба гаварыць. Шмат хто лічыць, што…
Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №10
Ганна БЕЛАЯ
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
