25.11|11:00 Круглы стол, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча, на тэму: «Нацыянальны літаратурны скарб Беларусі: творчасць Уладзіміра Караткевіча».
25 лістапада 2025 г. а 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца круглы стол, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча, на тэму: «Нацыянальны літаратурны скарб Беларусі: творчасць Уладзіміра Караткевіча».

Творчасць Уладзіміра Караткевіча займае асаблівае месца ў беларускай літаратуры, аб’ядноўваючы чытачоў рознага ўзросту і пакаленняў. Яго творы, напоўненыя гістарычным дыханнем, рамантычнай экспрэсіяй і глыбокім гуманізмам, працягваюць уплываць на развіццё сучаснай беларускай літаратурнай традыцыі.
У межах круглага стала ўдзельнікі абмяркуюць уплыў Караткевіча на развіццё беларускай літаратуры, адметнасці яго мастацкага стылю, а таксама значэнне яго твораў для сучаснага літаратурнага працэсу. Спікеры прадставяць навуковыя даследаванні, новыя выданні і культурныя праекты, прымеркаваныя да юбілею класіка, адкажуць на пытанні, звязаныя з папулярызацыяй творчасці Уладзіміра Караткевіча ў Беларусі і за яе межамі.
У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»,
ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», выдавецкага дома «Звязда», Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта, УК «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны», рэдакцый часопісаў «Роднае слова», «Полымя», «Бярозка».
Арганізатарамі будзе забяспечана прамая трансляцыя
на YouTube-канале РУП «Дом прэсы».
Акрэдытацыя па тэл.: 8 (017) 311-16-27, 8 (017) 311-16-23.
