25 лістапада 2025 г. в 11.00 адбыўся круглы стол «Нацыянальны літаратурны скарб Беларусі: творчасць Уладзіміра Караткевіча».
25 лістапада 2025 г. а 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца круглы стол, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча, на тэму: «Нацыянальны літаратурны скарб Беларусі: творчасць Уладзіміра Караткевіча».


Творчасць Уладзіміра Караткевіча займае асаблівае месца ў беларускай літаратуры, аб’ядноўваючы чытачоў рознага ўзросту і пакаленняў. Яго творы, напоўненыя гістарычным дыханнем, рамантычнай экспрэсіяй і глыбокім гуманізмам, працягваюць уплываць на развіццё сучаснай беларускай літаратурнай традыцыі.
У межах круглага стала ўдзельнікі абмеркавалі ўплыў Караткевіча на развіццё беларускай літаратуры, адметнасці яго мастацкага стылю, а таксама значэнне яго твораў для сучаснага літаратурнага працэсу. Спікеры прадставілі навуковыя даследаванні, новыя выданні і культурныя праекты, прымеркаваныя да юбілею класіка, адказалі на пытанні, звязаныя з папулярызацыяй творчасці Уладзіміра Караткевіча ў Беларусі і за яе межамі.
Удзел узялі:
- Гігін Вадзім Францавіч – генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

- Саверчанка Іван Васільевіч– дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар

- Жаўняровіч Пятро Пятровіч – рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя», член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

- Шапран Наталля Мікалаеўна – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»

- Каралева Яніна Вячаславаўна – галоўны рэдактар часопіса «Бярозка»

- Прус Наталля Леанідаўна – начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Рагачоўскага райвыканкама

- Корбан Анастасія Пятроўна – загадчык Аршанскага музея У.С.Караткевіча (анлайн)

- Смалякова Анастасія Міхайлаўна – старшы навуковы супрацоўнік Аршанскага музея У.С.Караткевіча (анлайн)

Фотографии для материалов, цитаты спикеров и анонсы мероприятий размещены в telegram-канале Пресс-центра.
Подробнее в видео.
