Складаны выбар. Як абраць прафесію, каб не працаваць ні дня?

Калі ты вучань старэйшых класаў, то, напэўна, ужо не раз задумваўся: якую прафесію абраць? Гэтае пытанне задаюць сабе тысячы тваіх аднагодкаў, у тым ліку і я. Якія ў мяне думкі, разважанні на гэты конт чытай ніжэй.

Ёсць некалькі шляхоў выбару будучай прафесіі. Можна запытаць меркаванне бацькоў альбо проста пайсці па іх шляху і працягнуць сямейную дынастыю. Можна прайсці спецыяльныя тэсты. Можна доўга прагледжваць рэйтынгі прафесій і гнацца за модаю.

А можна звярнуцца да сучасных тэхналогій: прааналізаваць, што яны прапануюць з пункту гледжання актуальнасці, і «прымераць» на сябе. Што новага з’явілася? Што застаецца актуальным і што не будзе заменена ШI? І вось што нам прапануе інтэрнэт.

  • Архітэктар інфармацыйных сістэм. Спецыяліст, які займаецца праектаваннем і распрацоўкай інфармацыйных сістэм і адказвае за іх эфектыўнасць і надзейнасць.
  • Праектавальнік нейраінтэрфейса. Займаецца распрацоўкай і стварэннем сістэм, якія забяспечваюць узаемадзеянне паміж мозгам чалавека і камп’ютарнымі тэхналогіямі.
  • Дызайнер інтэрфейса. Гэта чалавек, які адказвае за стварэнне зручнага, зразумелага інтэрфейса, што выклікае ў карыстальніка станоўчыя эмоцыі.
  • Сеткавы юрыст. Спецыяліст, які ведае законы і адказвае за фарміраванне нарматыўна-прававых узаемадзеянняў у інтэрнэце.
  • Кібербяспека. Напрамак інфармацыйнай бяспекі, які прадугледжвае абарону лічбавага асяроддзя ад крадзяжу або пашкоджанняў злачынцамі.
  • Інжынер па машынным навучанні і штучным інтэлекце. Высокакваліфікаваны ІТ-спецыяліст, які даследуе, стварае і ўводзіць праграмнае забеспячэнне для штучнага інтэлекту. Асноўная сфера яго дзейнасці — распрацоўка лічбавых алгарытмаў, здольных да саманавучання і прагназавання.
  • Распрацоўнік мабільных дадаткаў. Спецыяліст, які распрацоўвае праграмныя дадаткі для розных мабільных прылад: планшэтаў, смартфонаў, камп’ютараў.

За тэндэнцыямі і побытам на рынку вакансій прадстаўнікі айчынных ВНУ сочаць і актыўна ўводзяць новыя спецыяльнасці. Толькі ў бягучым навучальным годзе быў адкрыты набор на 13 новых кірункаў. У тым ліку — і тыя, што пералічаныя вышэй. Таксама авалодаць патрэбнымі кампетэнцыямі можна і набыўшы адукацыйныя курсы на вядомых пляцоўках, напрыклад it-academy.by, skillbox.by, it-courses.by.

Але не толькі прафесіі, звязаныя з высокімі тэхналогіямі, будуць актуальнымі ў будучыні. У гэтым спісе ёсць месца і «вечным прафесіям»: медыцынскі працаўнік, настаўнік, кухар, псіхолаг, мікрабіёлаг, пажарнік, супрацоўнік органаў парадку, эканаміст, фітнес-інструктар і інструктар ЛФК (асабліва інструктар ЛФК!).

Але што рабіць, калі ты разгубіўся і выбар прафесіі наогул стаў выклікаць жах?

Надзея Рабчук, школьны псіхолаг:

Пытанне, датычнае выбару прафесіі, вельмі

Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №10…

Дар’я ТУМАС

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *