Кінаабуджэнне краіны ў «Лістападзе»
Кінаабуджэнне краіны ў «Лістападзе»
Кожны год, калі кастрычнік перадае эстафету лістападу, Мінск ператвараецца ў галоўную кінематаграфічную пляцоўку Беларусі. Цэлы тыдзень жыхары сталіцы маглі глядзець фільмы з усяго свету на XXXI Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад». Сёлетні слоган — «Гісторыя, якая мяняе погляд» — гучаў амбітна і абяцаў не проста забаўляльнае відовішча, а глыбокі аналіз сусветнага кінапрацэсу.
Ад Ірана да Бразіліі: геаграфія фестывалю
Маштаб кінафоруму ўражвае. На ўдзел было пададзены 3655 заявак са 120 краін. Найбольшую актыўнасць праявілі кінематаграфісты з Ірана (больш за 600 заявак), Індыі і Расіі (па 200 з лішкам). У выніку пасля працы адборачнай камісіі ў конкурсную праграму трапілі 157 стужак з 41 краіны, якія і змагаліся за ўзнагароды.
Цырымонія адкрыцця прайшла ў Палацы Рэспублікі, а закрыццё — у абноўленым пасля рэканструкцыі кінатэатры «Масква». Асноўнымі ж пляцоўкамі для паказаў сталі пяць сталічных кінатэатраў: «Масква», «Цэнтральны», «Піянер», «Беларусь» і «Перамога». Але, нягледзячы на назву, фестываль выйшаў за межы Мінска: найлепшыя фільмы можна было ўбачыць і ў абласных цэнтрах.
Новыя імёны і падтрымка маладых
Праграма фестывалю традыцыйна ўключала некалькі асноўных конкурсных секцый: ігравое кіно, дакументалістыка, анімацыя і конкурс для дзіцячай аўдыторыі «Лістападзік». Асаблівую ўвагу сёлета надалі маладым кінематаграфістам. Па-першае, фільмам адкрыцця стала беларуская стужка «Пераломны момант» рэжысёра Дзмітрыя Сарокі, якая ўдзельнічала ў конкурсе «Кіно маладых».
Па-другое, з’явілася новае спаборніцтва для аўтараў кароткаметражных работ. Як адзначыла начальніца аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга, гэта вельмі важна для маладых рэжысёраў, якія яшчэ не маюць рэсурсаў для стварэння поўнага метра. Такім чынам, «Лістапад» дапамагаў пачаць свой шлях новым кінаімёнам.
Што засталося за кадрам?
«Лістапад» — гэта не толькі магчымасць паглядзець кіно, але і паразмаўляць пра яго. Праграма фестывалю сёлета была насычанай. Адбыліся круглыя сталы, прысвечаныя дыялогу пакаленняў у кіно і развіццю кінаіндýстрыі. Для студэнтаў творчых ВНУ і маладых кінематаграфістаў прайшлі майстар-класы ад вядомых рэжысёраў і акцёраў, сярод якіх былі Карэн Шахназараў і Уладзімір Граматыкаў.
Кінастудыя «Беларусьфільм» правяла «Дзень…
…Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №11…
Сяргей СТАРЫЧОНАК
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
