Чаму матча пакарыла свет?

Зялёны японскі напой сёння можна пакаштаваць у кожнай экспрэс-кавярні. Яшчэ некалькі гадоў таму пра матчу ведалі толькі аматары і адшукаць яе можна было толькі ў некаторых гарбатных. Давайце вызначым, наколькі яна карысная, чым вылучаецца смак i што ўлічваць пры набыцці.

Гісторыя

Уявіце сабе: Кітай, кіраванне дынастыі Тан, прыкладна VII-X стагодззi. У тыя часы, каб працягнуць тэрмін захоўвання гарбаты, яе пачынаюць  . Пасля — расціраць у парашок і заварваць разам з соллю і мятай.

Шмат часу ідэя матчы заставалася выключна ў  і. Распаўсюджваць яе па Азii пачалі падчас кіравання дынастыі Сун (X—XIII ст.), дзякуючы манаху Эйсаю. Ён напісаў цэлы трактат, якi прысвяцiў гарбаце, і прывёз яе ў суседнюю Японію.

У той час парашок залівалі кіпнем і ўзбівалі венчыкам да ўзнікнення пенкі.   канцы XII ст. манахі, якім матча дапамагала вытрымліваць шматгадзінныя рытуалы, распаўсюдзілі культуру напою па ўсёй Японіі. Кітайцы на парашковую гарбату паціху забыліся, у адрозненні ад японцаў, у якіх матча стала вядомай сярод заможных людзей, умацавала свае пазіцыі і ў выніку стала часткай iх традыцыйнай культуры. 

  момант папулярнасці матчы адбыўся ў сярэдзіне 90-х, калі кампанія Häagen-Dazs атрымала вялікую замову на выраб марозіва з зялёнай гарбатай. Смак стаў настолькі папулярным, што яго пачалі прасоўваць па ўсім свеце.

У японскім варыянце правільна казаць «маця», у ангельскім — «матча», і абодва варыянты слушныя.

Як вырабляецца?

Паводле Цэнтральнай асацыяцыі гарбатнай прамысловасці Японіі (такая сапраўды існуе!), матча — гэта гарбата з высушаных лісткоў куста тэнча, якiя дробяць у парашок. Сам працэс складаецца з пяці частках. Перад зборам кусты хаваюць ад сонечнага святла на 20 дзён, потым збіраюць і апрацоўваюць параю, сушаць, аддзяляюць лісце і здрабняюць на камянях.

Карысць

Навукоўцы з Універсітэта Каларада знайшлі ў матчы антыаксіданты, якія падтрымліваюць здаровы стан клетак, а даследаванні Кітайскай акадэміі медыцынскіх навук паказалі, што напой можа быць карысным у якасці прафілактыкі ад сардэчна-сасудзістых хвароб. І гэта не ўсё! Яшчэ яна стымулюе метабалізм, паляпшае стан скуры, падвышае прадуктыўнасць і трываласць.

Кампетэнтна

Мы вырашылі не толькі даведацца пра гэты цудоўны напой тэарэтычна, але і паразмаўляць з чалавекам, які…

…Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №11…

Аляксей ЛЯНКЕВІЧ

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *