З клопатам аб прыродзе — прафесія эколаг

Яны чуюць шэпт лесу, заўважаюць праблемы рэк, назiраюць за знікненнем птушак. Эколагі выбіраюць клопат аб прыродзе як прафесію, місію і стыль жыцця. Спецыялiсты сочаць за якасцю паветра, аналізуюць ваду, ратуюць рэдкія віды жывёл і раслін. Iх працоўнае месца не толькі навакольнае асяроддзе, але і навуковыя лабараторыі. Разам з Аленай Сысавай распавядаем, як уладкавана жыццё тых, хто чуе і дапамагае прыродзе размаўляць.

— У кожнага шлях да прафесіi складаецца па-свойму. Адпраўным пунктам у большасці выпадкаў становяцца біялагічны факультэт БДУ ці МДЭI імя А. Д. Сахарава. Я размеркавалася ў Інстытут заалогіі, скончыла аспірантуру, абараніла кандыдацкую па гідрабіялогіі і прапрацавала тут каля 20 гадоў.

У нейкі момант я адчула: назапашанага досведу хапае, каб пачаць ім дзяліцца. Жадала не проста даследаваць, але і натхняць. Так я вярнулася на родны факультэт, але ўжо як выкладчыца. Стала дацэнтам кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі, а сёлета мне даверылі ўзначаліць гэтую ж кафедру.

Як нiдзе, у гэтай сферы важна разумець сігналы прыроды, узаемасувязі паміж асяроддзем і чалавекам. Спецыялісты адсочваюць змены ў экасістэмах, аналізуюць ваду, паветра, глебу і працуюць з дадзенымі. Яны адчуваюць баланс паміж захаваннем прыроды і развіццём тэрыторый, паміж навуковай дакладнасцю і даступным тлумачэннем.

Эколаг можа працаваць з горадам — ​​адсочваць, як мегаполіс уплывае на флору і здароўе людзей. У прамысловай сферы ён дапамагае зніжаць шкоду ад вытворчасцi, а ў здабыўных галінах — кантралюе экалагічную бяспеку праектаў. Прыродаахоўная спецыяльнасць распрацоўвае стратэгіі захавання рэдкіх відаў і аховы тэрыторый. Аграэколаг шукае баланс паміж ураджайнасцю і «самапачуццём» глебы, а водныя і лясныя сочаць за станам рэк, азёр і лясоў. Экатаксіколаг даследуе, як забруджвальнікі ўплываюць на жывыя арганізмы, а палеаэколаг — аднаўляе карціну старажытных экасістэм.

— Звыклыя будні выкладчыка ВНУ і эколага, які працуе на заводах і прадпрыемствах, кардынальна адрозніваюцца. Першы тлумачыць студэнтам неабходнасць клопату аб стане навакольнага асяроддзя, а другі — сочыць за параметрамі, што могуць парушацца ў выніку працы прадпрыемства.

Алена лічыць, што галоўнае — хацець атрымліваць веды, любыя навыкі можна развіваць у працэсе навучання. Для эколага вельмi патрэбныя інтуіцыя, назіральнасць і эмпатыя, дакладнасць і аналітычнае мысленне важныя для ўмення выбудоўваць узаемасувязі паміж з’явамі. Спецыяліст павінен быць гатовы як да палявых умоў, так і да аналізаў у лабараторыі.

Першы крок у экалогію можна зрабіць у…

…Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №11…

Кацярына КОРАНЬ

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *