Спартыўны віш-ліст на Новы год

Літаральна некалькі дзён засталося да самага доўгачаканага свята — Новага года. Вядома, усе лісты да Дзеда Мароза ўжо напісаны, але мы пацікавіліся ў спартсменаў і трэнераў-выкладчыкаў аддзялення спартыўнай акрабатыкі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту, што яны хацелі б атрымаць у падарунак.

Вольга Аляксандраўна Вашчанка, трэнер-выкладчык:

— Я хацела б атрымаць падарожжа. Таму што з часам стамляешся ад руціннай працы ў зале і хочацца змяніць абстаноўку, а потым вярнуцца з радасцю і новымі сіламі. Мае родныя ўжо зрабілі мне падарунак: мой стрыечны брат купіў мне пуцёўкі ў Турцыю і ў Кыргызстан. У Турцыі я была некалькі разоў, і яна пакінула прыемныя ўражанні. А вось у Кыргызстане — ніводнага разу. Гэта будзе цікавы вопыт, і я чакаю яго з нецярпеннем.

Анастасія Ігараўна Кібалка, трэнер-выкладчык:

— Хачу сустрэць Новы год у іншай краіне разам са сваёй сям̕ёй. Гэта, напэўна, мая самая галоўная мара. Вось што я хацела б атрымаць, дык гэта якія-небудзь курсы, таму што баюся рызыкаваць і не магу перабароць унутраны страх, што штосьці не атрымаецца. Спадзяюся, што ў новым годзе перамагу гэту няўпэўненасць.

Ганна Кашко, 13 гадоў:

— У гэтым годзе я ўпершыню паглядзела папулярны серыял «Вельмі дзіўныя справы», у якога выйшаў пяты сезон. Мне вельмі спадабалася. І я ўбачыла ў магазіне «Pandora» калекцыю біжутэрыі з яго героямі, таму на Новы год хацелася б атрымаць бранзалет адтуль.

Карына Качан, 14 гадоў:

— Я, як і многія іншыя спартсмены, хацела б здаровыя калені і спіну. (Смяецца.) Але самае галоўнае для мяне — гэта, канечне, здароўе маёй сям̕ і.

Даяна Танковіч, 9 гадоў:

— У мяне ёсць сабака пароды коргі па мянушцы Бадзі, і я хацела б завесці яму сябра — нямецкую аўчарку, каб адзін ён не сумаваў.

Васіліса Трус, 16 гадоў:

— Добрыя сябры — гэта, на мой погляд, усё, чаго можна жадаць. Я вельмі ганаруся тым, што магу так назваць людзей побач са мной. Зычу, каб яны былі ў жыцці кожнага. І, вядома, здароўе маіх родных.

Ліза Радыёнава, 13 гадоў:

— Я хацела б паехаць у вандроўку. Спачатку па Еўропе, каб убачыць такія сталіцы свету, як Парыж і Рым. Потым — па Азіі. Не магу выбраць толькі адну краіну, якую хачу наведаць: мяне вабяць усе! Выключэнне — Паўночная Карэя. (Смяецца.)

Як бачым, для шчасця трэба не так і многа 🙂 Жадаем нашым спартсменам новых перамог, а ўсім чытачам — святочнага настрою і веры ў цуды! Шчаслівага Новага года!

Вера КУЧЫНСКАЯ,

СШ №16 г. Мінска, 10 клас

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *