20.02|11:00 Круглы стол «Жывое багацце Беларусі: мова заўтрашняга дня праз адукацыю, культуру і тэхналогіі».
20 лютага 2026 г. а 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца круглы стол «Жывое багацце Беларусі: мова заўтрашняга дня праз адукацыю, культуру і тэхналогіі».
Родная мова – гэта не толькі сродак штодзённых зносін, але і жывы носьбіт культурнага коду, гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці. У сучаснай лічбавай рэчаіснасці захаванне і развіццё беларускай мовы набывае новае значэнне, патрабуючы творчай цэласнасці традыцый і інавацый.
Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць, як сёння фарміруецца моўная прастора для сучаснага пакалення: якія новыя падыходы і тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў адукацыі, які кантэнт на беларускай мове найбольш папулярны ў моладзі. Асобная ўвага будзе нададзена ролі сучасных медыя, літаратуры і навукі ў папулярызацыі мовы.
Круглы стол будзе нагодай падвесці вынікі супрацоўніцтва дзяржаўных інстытутаў, навуковай і творчай інтэлігенцыі, а таксама абмеркаваць канкрэтныя крокі для таго, каб беларуская мова заставалася актуальнай, жывой і прывабнай для ўсіх пакаленняў.
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выдавецкага дома «Звязда», рэдакцыі часопісаў «Роднае слова», «Бярозка».
Арганізатарамі мерапрыемства будзе забяспечана прамая трансляцыя
на YouTube-канале РУП «Дом прэсы».
Акрэдытацыя па тэл.: 8 (017) 311-16-27, 311-16-23.
