20 лютага 2025 г. а 11.00 адбыўся круглы стол «Жывое багацце Беларусі: мова заўтрашняга дня праз адукацыю, культуру і тэхналогіі».

20 лютага 2025 г. а 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол: «Жывое багацце Беларусі: мова заўтрашняга дня праз адукацыю, культуру і тэхналогіі».

Родная мова – гэта не толькі сродак штодзённых зносін, але і жывы носьбіт культурнага коду, гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці. У сучаснай лічбавай рэчаіснасці захаванне і развіццё беларускай мовы набывае новае значэнне, патрабуючы творчай цэласнасці традыцый і інавацый.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі, як сёння фарміруецца моўная прастора для сучаснага пакалення: якія новыя падыходы і тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў адукацыі, які кантэнт на беларускай мове найбольш папулярны ў моладзі. Асобая ўвага была нададзена ролі сучасных медыя, літаратуры і навукі ў папулярызацыі мовы.

Круглы стол стаў нагодай падвесці вынікі супрацоўніцтва дзяржаўных інстытутаў, навуковай і творчай інтэлігенцыі, а таксама абмеркаваць канкрэтныя крокі для таго, каб беларуская мова заставалася актуальнай, жывой і прывабнай для ўсіх пакаленняў.

Удзел прымалі:

  • Іўчанкаў Віктар Іванавіч – прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук (мадэратар)

  • Быкава Людміла Канстанцінаўна – кансультант упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

  • Булаўкіна Ірына Уладзіміраўна – кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

  • Зелянко Вольга Уладзіміраўна – прарэктар па навуковай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія адукацыі”, доктар педагагічных навук, дацэнт

  • Саверчанка Іван Васільевіч – дырэктар філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар

  • Васілевіч Алена Аляксандраўна – загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук

  • Капылоў Ігар Лявонавіч – дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

  • Яфімава Наталля Васільеўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

  • Шаблінская Галіна Васільеўна – загадчык аддзела літаратурна-мастацкіх праграм “Першага нацыянальнага канала” Беларускага радыё

  • Чарота Аляксей Іванавічгалоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва” выдавецкага дома “Звязда”

  • Шапран Наталля Мікалаеўна – галоўны рэдактар часопіса“Роднае слова”

  • Каралева Яніна Вячаславаўна – галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”

Фотографии для материалов, цитаты спикеров и анонсы мероприятий размещены в telegram-канале Пресс-центра.

Подробнее в видео. 

14:30 Іўчанкаў Віктар Іванавіч, прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук (мадэратар)
20:15 Булаўкіна Ірына Уладзіміраўна, кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
27:45 Зелянко Вольга Уладзіміраўна, прарэктар па навуковай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія адукацыі”, доктар педагагічных навук, дацэнт
36:47 Быкава Людміла Канстанцінаўна, кансультант упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
39:50 Шапран Наталля Мікалаеўна, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова”
47:15 Чарота Аляксей Іванавіч, галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва” выдавецкага дома “Звязда”
54:00 Каралева Яніна Вячаславаўна, галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”
59:10 Шаблінская Галіна Васільеўна, загадчык аддзела літаратурна-мастацкіх праграм “Першага нацыянальнага канала” Беларускага радыё
01:06:57 Капылоў Ігар Лявонавіч, дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
01:18:07 Саверчанка Іван Васільевіч, дырэктар філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар
01:22:56 Васілевіч Алена Аляксандраўна, загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук
01:31:15 Яфімава Наталля Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *