Увага! Конкурс!
ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспубліканскім даследчым конкурсе «Жаночы вобраз у беларускіх народных казках»
ГЛАВА 1.
АГУЛЬНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
1.1. Рэспубліканскі даследчы конкурс «Жаночы вобраз у беларускіх народных казках» (далей – конкурс) праводзіцца рэдакцыяй часопіса «Бярозка» сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (далей – Саюз пісьменнікаў) і прымеркаваны да Года беларускай жанчыны.
ГЛАВА 2.
МЭТЫ ПРАВЯДЗЕННЯ
2.1. Пашыраць веды пра беларускія народныя казкі і вобраз жанчын у іх. Развіваць цэласнае прадстаўленне і ўспрыманне жаночых вобразаў у нацыянальным кантэксце. Заахвоціць вучняў да даследчай дзейнасці. Замацаваць «інтэлектуальны» статус часопіса.
ГЛАВА 3.
ЗАДАЧЫ
3.1. Падтрымка маладых даследчыкаў, журналістаў і аматарскіх аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі як часткі моладзевага руху, а таксама спрыянне абмену інфармацыяй і вопытам паміж імі
3.2. Заахвочванне да вывучэння культурнай спадчыны Беларусі.
3.3. Развіццё культурнай самаідэнтыфікацыі і разумення нацыянальных каштоўнасцей.
3.4. Налажванне супрацоўніцтва з высокакваліфікаванымі пісьменнікамі, журналістамі, грамадскімі дзеячамі, вучонымі, творчымі работнікамі.
ГЛАВА 4.
УДЗЕЛЬНІКІ
4.1. Удзельнікамі конкурсу могуць стаць вучні агульнаадукацыйных устаноў адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 12-14 і 15-17 гадоў. Рэгіён пражывання – Рэспубліка Беларусь.
ГЛАВА 5.
АРГАНІЗАЦЫЙНЫ КАМІТЭТ
5.1. Арганізацыйны камітэт (далей – аргкамітэт) фарміруецца з ліку супрацоўнікаў рэдакцыі часопіса, прадстаўнікоў Саюза пісьменнікаў і іншых зацікаўленых арганізацый.
5.2. Склад аргкамітэта зацвярджаецца дырэктарам РУП «Дом прэсы».
5.4. Конкурс асвятляецца на старонках часопіса «Бярозка» і штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» і ў афіцыйных акаунтах сацыяльных сетах СМІ.
ГЛАВА 6.
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ
6.1. Прыём работ на адрас Аргкамітэта ажыццяўляецца з 01 верасня 2026 года по 01 кастрычніка 2026 года ўключна.
6.2. Конкурс праводзіцца ў два этапы:
I этап – адборачны (правядзенне конкурснага адбора работ для ўдзелу ў фінальным этапе конкурсу). Правядзенне конкурснага адбору ажыццяўляецца з 01 верасня 2026 года па 01 кастрычніка 2026 года ўключна;
II этап – фінальны (з 02 па 12 кастрычніка 2026 года).
Фінал конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў (папярэдне) адбудзецца 15 снежня 2026 г. у Доме прэсы (г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага, 10а, Прэс-цэнтр).
6.3. Для ўдзелу в конкурсе прымаюцца работы в наступных намінацыях:
- –«Жанчына ў казцы: асноўныявобразы». Аналіз жаночых персанажаў у беларускіх казках і іх уплыў на фарміраванне сучаснага светапогляду беларусаў.
- – «Жанчына ў казцы і сучасная культура». Генезіс вобразаў жанчын з беларускіх народных казак, іх адлюстраванне ў сучасных медыя або мастацтве.
- – «Творчасць народных майстроў: вышыўка, аплікацыя, фатаграфія»Выяўленне жаночых вобразаў (якія паходзяць з беларускіх народныхказак) на вырабах і традыцыйных арт-аб’ектах.
Кожны ўдзельнік можа прыняць удзел толькі ў адной намінацыі. Даследаванне прадстаўляецца ў файле word, які падпісаны кірыліцай і месціць звесткі пра аўтара: прозвішча і ініцыялы імя,узрост_ імя па бацьку; _ намінацыю. Аб’ём да 5 тыс. знакаў без прабелаў (MS Word, інтэрвал – адзінарны; усе палі 2 см; шрыфт Times New Roman, 14 кегль). Прыклад: Каралева Я.В._ 14_намінацыя 01.
6.4. Для ўдзела ў конкурсе неабходна накіраваць у Аргкамітэт заяўку у адсканаваным выглядзе па форме, сціслую біяграфію, фота ўдзельніка, а таксама конкурсы матэрыял на e-mail: chas.bjarozka@gmail.com. Абавязкова трэба пазначыць тэму ліста: «Конкурс даследаванняў».
6.6. Конкурсныя матэрыялы, якія патрапяць у Аргкамітэт пасля 02 кастрычніка 2026 года, а таксама з парушэннем патрабаванняў да іх, не разглядаюцца.
6.7. Патрабаванні да конкурсных матэрыялаў змешчаны на сайце РУП «Дом прэсы» у раздзеле часопіса «Бярозка» (www.dompressy.by).
6.8. Матэрыялы, дасланыя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не павяртаюцца.
6.9. Удзельнікі конкурса запрашаюцца ў РУП «Дом прэсы» на ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў, якое (папярэдне) адбудзецца 15 снежня 2026 года.
ГЛАВА 7.
ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І УЗНАГАРОДЖВАННЕ
7.1. Падвядзенне вынікаў ажыццяўляецца журы, з ліку прадстаўнікоў Саюза пісьменнікаў, СМІ, грамадскіх аб’яднанняў і іншых зацікаўленых прадстаўнікоў.
7.2. Па выніках галасавання вызначаюцца пераможцы ў кожнай намінацыі і ў кожнай узроставай катэгорыі.
7.3. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломам Саюза пісьменнікаў, падарункам ад рэдакцыі часопіса «Бярозка» і публікацыяй на яго старонках.
ГЛАВА 8.
ФІНАНСАВАННЕ
8.1. Фінансаванне арганізацыі і правядзення конкурсу ажыццяўляецца за кошт крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
АДРАС АРГКАМІТЭТУ
9.1. 220012, г. Минск, ул. Б. Хмяльніцкага, 10а, Рэспубліканскі конкурс даследчых работ «Жаночы вобраз у беларускіх народных казках». Телефон:
8 (017) 311 16 07.
Куратор конкурсу: Каралева Яніна Вячаславаўна
Телефон: 8 (017) 311 16 24; 8 (029) 833 13 83.
ЗАЯЎКА
на ўдзел у Рэспубліканскім даследчым конкурсе «Жаночы вобраз у беларускіх народных казках»
Звесткі аб удзельніку (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, клас)
_________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Установа адукацыі___________________________________________________
________________________________________________________________________
Анатацыя да конкурснай работы ____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Адрас, тэлефон установы адукацыі______________________________________
З умовамі конкурсу згодзен/згодна (асабісты подпіс удзельніка) ____________
Подпіс

Вітаю.
Не знайшла патрабаванні да конкурсных матэрыялаў, змешчаных на сайце РУП «Дом прэсы» у раздзеле часопіса «Бярозка»