Куды ўкладвалі грошы паспяховыя людзі ў часы ВКЛ і зараз
Рубрыка: HIST
Людзі марылі быць паспяховымі і багатымі ва ўсе часы. Палепшыць жыццё, праславіцца і пакінуць нешта па сабе — нязменнае чалавечае жаданне. Адным са сродкаў дасягнення гэтага сталі інвестыцыі. Разгледзім, як нашыя продкі ўкладалі грошы, бо зразумела: што было важным шмат стагоддзяў таму, сёння выглядае па-іншаму.
Капітал ВКЛ: статус, адукацыя і раскоша
У часы Вялікага Княства Літоўскага багацце вымяралася маёмасцю. Чым больш зямлі, тым большы ўплыў чалавека. Напрыклад, Радзівілы — адна з самых вядомых сем’яў тых часоў — валодалі вялізнымі маёнткамі, будавалі палацы, падтрымлівалі мастакоў і навукоўцаў. Няхай зямля была дзяржаўнай, багатыя карысталіся ёю, укладваючыся ў развіццё гарадоў і храмаў. Гэта забяспечвала ім прыбытак і ўладу.
Але не толькі ў матэрыяльныя актывы ўкладвалі сродкі тагачасныя багацеі. Яны разумелі карыснасць адукацыі як доўгатэрміновай інвестыцыі. Францыск Скарына, ураджэнец Полацка, велізарныя асабістыя сродкі аддаваў на выданне кніг на роднай мове, каб даць магчымасць вучыцца шырокаму колу людзей. Шматлікія знатныя сем’і адпраўлялі дзяцей у найлепшыя ўніверсітэты Еўропы — у Кракаў, Прагу ці Вільню. Тагачасная кніга была прадметам раскошы, як сёння — аўтамабіль. Нясвіжская бібліятэка, якая налічвала каля 20 000 тамоў, па сваёй каштоўнасці пераўзыходзіла капіталы многіх еўрапейскіх манархаў.
Багацце ў ВКЛ было немагчыма ўявіць без вонкавага бляску, які падкрэсліваў палітычную вагу роду. Інвестыцыі ў «статус» часам дасягалі фантастычных маштабаў. Напрыклад, адзін слуцкі пояс, вытканы з шоўку з залатымі і срэбнымі ніткамі, мог каштаваць да 100 чырвонцаў. На гэтыя грошы куплялі статак пародзістых кароў ці выплачвалі гадавое жалаванне афіцэру. Калі Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка» ўзводзіў Нясвіжскі замак, яго выдаткі былі супастаўныя з бюджэтам невялікай вайны. Укладанні ў архітэктуру, экзатычных жывёл для асабістых звярынцаў і прадметы мастацтва стваралі вобраз ВКЛ як асвечанай і неверагодна багатай дзяржавы.
Інвестыцыі XXI стагоддзя: ідэі важнейшыя за золата
У XXI стагоддзі галоўный кірунак інвестыцый змяніўся. Багацце сталі ўспрымаць не толькі як нерухомасць і фінансы, але і як веды, тэхналогіі. Калі ў часы ВКЛ фундаваць навуку і рамёствы магла толькі эліта, то сёння інвестарам здольны стаць амаль кожны. Сродкі накіроўваюцца ў ІТ, стартапы і экалогію. Напрыклад, Ілан Маск развівае даследаванне космасу і электратранспарт, а Біл Гейтс падтрымлівае глабальную медыцыну і асвету.
Калі задумацца, паміж мінулым і сучаснасцю можна знайсці шмат агульнага. Паспяховыя людзі ўсіх часоў імкнуліся ўкладвацца ў будучыню. Толькі раней гэтай будучыняй былі зямля, замкі і кнігі, а сёння — тэхналогіі, патэнты і ідэі. У мінулым таксама шанавалася адукацыя, аднак доступ да яе мелі нешматлікія людзі. Сёння інвесціраваць у веды і развіццё стала значна прасцей. Сапраўдны поспех не вымяраецца багаццем. Ён залежыць ад таго, наколькі чалавек здольны бачыць наперад і выкарыстоўваць магчымасці для самаразвіцця і навакольнага свету.
Інвестыцыі ў сябе — адзіная валюта, якая не абясцэніцца
На думку Валянціны Васкоўскай, настаўніцы рускай мовы і літаратуры, у наш час важней за ўсё ўкладвацца ў адукацыю і самаразвіццё, бо менавіта гэта робіць жыццё камфортным і шчаслівым. Яна падкрэслівае, што не менш каштоўна ўкладвацца ў падарожжы і культурныя мерапрыемствы — тэатры, музеі, выставы, бо «нічога мы на той свет не забяром: ні грошы, ні рэчы, ні дамы. А вось успаміны, уражанні і яркія падзеі застануцца з намі назаўсёды!» Гэты погляд фармаваўся за гады працы з вучнямі, назіранняў за іх ростам і з асабістага досведу.
Развіццё ў…
Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №3…
Ксенія СВІРЫДОВІЧ
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
